Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым на антываенных акцыях беларусам прысуджаюць «суткі»


Пратэст супраць расейскай агрэсіі ў Менску 27 лютага
Пратэст супраць расейскай агрэсіі ў Менску 27 лютага

У Беларусі праходзяць суды над затрыманымі 27 лютага, калі людзі выйшлі на пратэсты супраць рэфэрэндуму аб зьмяненьнях у Канстытуцыю і супраць удзелу Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну.

На гэты момант у сьпісе праваабаронцаў ёсьць прозьвішчы больш за 700 затрыманых. Але МУС Беларусі сьцьвярджае, што сілавікі затрымалі агулам 800 чалавек.

Ад раніцы ў суды па ўсёй краіне пачалі паступаць адміністрацыйная справы затрыманых на акцыях беларусаў. У РУУСах на іх складалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП (удзел у масавых мерапрыемствах), арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне міліцыянтам) або па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У судзе Заводзкага раёну Менску 28 лютага судзьдзя Анастасія Асіпчык асудзіла двух братоў — Дзьмітрыя і Сяргея Ястрабавых. Іх абвінавацілі ў пікетаваньні на выбарчых участках № 91 і № 92. Нібыта яны «публічна выказвалі свае погляды супраць дзейнай улады, а таксама выкрыквалі лёзунгі „Жыве Беларусь“, „Слава Ўкраіне“ і „Нет — войне“». Сваёй віны браты не прызналі. Судзьдзя прызнала іх вінаватымі паводле арт. 24.23 КаАП і прызначыла 14 і 15 дзён арышту адпаведна.

Судзьдзя суду Фрунзэнскага раёну Дзьмітры Лукашэвіч асудзіў 35-гадовага Івана Валацко. У Фрунзэнскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП за тое, што ён адмовіўся пускаць у кватэру сілавікоў, якія зьбіраліся рабіць ператрус у ягонай кватэры. Але, па словах Івана, затрымалі яго на вуліцы, таму непадпарадкаваньня ён не аказваў.

Канал «Белые Халаты. News» паведаміў, што лекара Зьмітра Маркелава пакаралі 14-дзённым арыштам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG