Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чорны лебедзь» прыляцеў. Чаму на рэфэрэндуме выбухнулі пратэсты, якіх ніхто не чакаў

Жанчына з плякатам у падтрымку Ўкраіны ў цэнтры Менску 27 лютага

Гэты дзіўны рэфэрэндум, які нікому не патрэбен (у тым ліку самому Лукашэнку), прайшоў. Ён адбыўся ў традыцыйным беларускім фармаце. Наўрад ці ёсьць сэнс аналізаваць афіцыйныя лічбы, названыя ЦВК: гэта ня мае істотнага значэньня.

Сьцісла:

  • Рэфэрэндум быў ня вельмі важны для Лукашэнкі як спосаб легітымізацыі ягонага рэжыму.
  • Улічваючы гэта, працэс рэфэрэндуму набыў карыкатурныя формы. Лукашэнка вырашыў, што ня варта гуляць у дэмакратыю.
  • Рэфэрэндум стаў пэўным тэстам на здольнасьць грамадзтва да пратэстаў.
  • Пратэсты адбыліся, бо прыляцеў «чорны лебедзь» у выглядзе вайны. Інстынкт самазахаваньня грамадзян аказаўся мацнейшым за страх.

Улады ня ўтойваюць, што панічна баяцца любой электаральнай кампаніі. Таму мясцовыя і парлямэнцкія выбары перанесьлі ажно на 2024 год.

А вось жа рэфэрэндум правялі. Бо, як тлумачыў Лукашэнка, «мы абяцалі». Лёгка адгадаць, хто зьяўляецца тым суб’ектам, абяцаньні якому пажадана выконваць.

Да таго ж улады не пакінулі апанэнтам добрага варыянту дзеяньняў, зь якога мог бы вырасьці пратэст. Галасаваньне і «за», і «супраць» былі аднолькава непрымальныя для апанэнтаў улады.

Мяркую, рэфэрэндум быў ня вельмі важны для Лукашэнкі як спосаб легітымізацыі ягонага рэжыму. Калі гаварыць пра міжнародную легітымізацыю, то Захад усё роўна яго не прызнае пры любым раскладзе. Расея, наадварот, прызнае ў любым выпадку, як бы ён не праходзіў.

Што да легітымнасьці ў вачах беларускага грамадзтва, то трэба адзначыць, што рэжым разумее пад грамадзтвам, народам, выбарнікамі толькі сваіх прыхільнікаў, г. зн. меншасьць. Усе, хто супраць Лукашэнкі, — гэта не народ, не грамадзяне, і іхную думку можна не прымаць пад увагу.

А прыхільнікі Лукашэнкі прымуць любы варыянт правядзеньня рэфэрэндуму. Бо для іх электаральны працэс — гэта рытуал з загадзя вядомым вынікам.

Улічваючы ўсё гэта, працэс рэфэрэндуму набыў карыкатурныя формы. Лукашэнка вырашыў, што ня варта гуляць у дэмакратыю.

Улады ня сталі нават імітаваць «усенароднае абмеркаваньне». Усё вылілася ў банальную прафанацыю. У бюджэтныя арганізацыі прыходзілі нейкія начальнікі, садзіліся ў прэзыдыюм, гаварылі банальныя словы, што з новай Канстытуцыяй усіх чакае лепшае жыцьцё, народ моўчкі выслухоўваў і разыходзіўся.

Не было на рэфэрэндуме незалежных унутраных назіральнікаў і міжнародных назіральнікаў ад АБСЭ.

Улады адмовіліся ад правядзеньня галасаваньня за мяжой.
Засакрэцілі склад участковых выбарчых камісій.

Былі зьнятыя шторкі на кабінках для галасаваньня, каб сябры выбарчых камісій маглі бачыць, што ўдзельнік галасаваньня робіць зь бюлетэнем.

«Не — вайне!», «Слава Ўкраіне!» Як беларусы пратэставалі ў дзень рэфэрэндуму. ФОТА

Сотні беларусаў несьлі кветкі да ўкраінскай амбасады ў Менску
1/28 Сотні беларусаў несьлі кветкі да ўкраінскай амбасады ў Менску
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
2/28

Людзі каля ўчастку для галасаваньня ў гімназіі № 33 у Менску
3/28 Людзі каля ўчастку для галасаваньня ў гімназіі № 33 у Менску
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Збор людзей каля ўчастку для галасаваньня ў Менску
4/28 Збор людзей каля ўчастку для галасаваньня ў Менску
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Участак для наласаваньня № 63 на вуліцы Напалеона Орды ў Менску. Як толькі людзі 10 хвілін пастаялі каля ўчастку, падагналі тры машыны вайскоўцаў з сабакамі
5/28 Участак для наласаваньня № 63 на вуліцы Напалеона Орды ў Менску. Як толькі людзі 10 хвілін пастаялі каля ўчастку, падагналі тры машыны вайскоўцаў з сабакамі
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Ля ўчастку № 57 у Менску на вуліцы Чурлёніса. Людзі выгукалі лёзунгі «Ганьба!», «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь!»
6/28 Ля ўчастку № 57 у Менску на вуліцы Чурлёніса. Людзі выгукалі лёзунгі «Ганьба!», «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь!»
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Пратэст каля ўчастку для галасаваньня ў Заслаўі
7/28 Пратэст каля ўчастку для галасаваньня ў Заслаўі
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Людзі разгарнулі ўкраінскі сьцяг
8/28 Людзі разгарнулі ўкраінскі сьцяг
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Шмат людзей каля аднаго з выбарчых участкаў у Менску
9/28 Шмат людзей каля аднаго з выбарчых участкаў у Менску
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Сілавікі каля СШ № 3 на 3-м Чыгуначным завулку ў Менску
10/28 Сілавікі каля СШ № 3 на 3-м Чыгуначным завулку ў Менску
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Затрыманьне там жа
11/28 Затрыманьне там жа
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Збор людзей каля адной зь менскіх школ, дзе разьмясьціўся выбарчы ўчастак
12/28 Збор людзей каля адной зь менскіх школ, дзе разьмясьціўся выбарчы ўчастак
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Чарга прагаласаваць
13/28 Чарга прагаласаваць
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
14/28

Вечарам група грамадзян сабралася недалёка ад генэральнага штабу Ўзброеных сілаў у Менску, каб выказаць пратэст супраць удзелу беларускай арміі ў вайне супраць Украіны. Кіроўцы віталі іх гукавымі сыгналамі
15/28 Вечарам група грамадзян сабралася недалёка ад генэральнага штабу Ўзброеных сілаў у Менску, каб выказаць пратэст супраць удзелу беларускай арміі ў вайне супраць Украіны. Кіроўцы віталі іх гукавымі сыгналамі
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
На фота момант, калі хуткая дапамога забірае пратэстоўца
16/28 На фота момант, калі хуткая дапамога забірае пратэстоўца
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
17/28

18/28

Затрыманьне ў Менску непадалёк ад будынку генэральнага штабу
19/28 Затрыманьне ў Менску непадалёк ад будынку генэральнага штабу
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
У Гомлі затрымалі юрыстку, кандыдата навук Ірыну Кучвальскую. Яна прыйшла да выбарчага ўчастку ў школе № 66 з антываенным плякатам
20/28 У Гомлі затрымалі юрыстку, кандыдата навук Ірыну Кучвальскую. Яна прыйшла да выбарчага ўчастку ў школе № 66 з антываенным плякатам
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
Нам у рэдакцыю даслалі шмат фота бюлетэняў, якія выглядалі прыкладна такім чынам. Многія адгукнуліся на заклікі апазыцыі ставіць два крыжыкі на знак пратэсту
21/28 Нам у рэдакцыю даслалі шмат фота бюлетэняў, якія выглядалі прыкладна такім чынам. Многія адгукнуліся на заклікі апазыцыі ставіць два крыжыкі на знак пратэсту
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
На многіх бюлетэнях людзі пакідалі надпісы «Не — вайне», «Слава Ўкраіне»
22/28 На многіх бюлетэнях людзі пакідалі надпісы «Не — вайне», «Слава Ўкраіне»
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
23/28

24/28

25/28

26/28

На некалькіх фота бюлетэняў, дасланых у рэдакцыю, ёсьць нецэнзурны выраз &mdash; адсылка да словаў украінскіх памежнікаў з вострава Зьмяіны, якія <a href="https://svb1234.azureedge.net/a/31722907.html" target="_blank">адмовіліся здацца расейцам</a> у&nbsp;палон і, магчыма, загінулі
27/28 На некалькіх фота бюлетэняў, дасланых у рэдакцыю, ёсьць нецэнзурны выраз — адсылка да словаў украінскіх памежнікаў з вострава Зьмяіны, якія адмовіліся здацца расейцам у палон і, магчыма, загінулі
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
28/28

Previous slide
Next slide

Кантроль за ходам галасаваньня, акрамя міліцыі, ажыцьцяўлялі 5 тысяч супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый, нейкія «народныя дружыньнікі», «вэтэраны спэцназу». То бок гэта было падобна не на электаральную кампанію, а на паліцэйскую апэрацыю.

І, нарэшце, як вішанька на торце: рэфэрэндум прайшоў пры наяўнасьці ў краіне расейскіх войскаў. Нагадвае Крым 2014 году.
Адзінае, што магло выклікаць цікавасьць, гэта грамадзкая рэакцыя. Рэфэрэндум стаў пэўным тэстам на здольнасьць грамадзтва да пратэстаў.

Аднаўленьне пратэстаў мала хто прадказваў. Бо палітычная пляцоўка была зачышчаная да стэрыльнасьці. І гістарычныя аналёгіі ўпэўнівалі, што ва ўмоўным 1937 годзе народ паралізаваны і ня ў стане элемэнтарна абараніць сябе.

Аднак пратэст выбухнуў. Спачатку ў выглядзе чэргаў на выбарчых участках а 14 гадзіне. А потым у форме «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў». Амаль 800 затрыманых. Гэта лічба, блізкая да дзён пратэстаў 2020 году.

Чаму прагнозы ня спраўдзіліся? Бо зноў прыляцеў «чорны лебедзь» — у выглядзе вайны. Інстынкт самазахаваньня грамадзян аказаўся мацнейшым за страх. Вайна становіцца тым болевым парогам, які грамадзтва ня ў стане перанесьці. Плюс градус абурэньня, назапашаны паўтарагадовымі рэпрэсіямі.

А на даляглядзе ўжо відаць прыкметы эканамічных катаклізмаў. Чаго варты абвал беларускага рубля амаль удвая, праблемы з валютай. А санкцыі ў дачыненьні і Беларусі, і Расеі яшчэ не запрацавалі на поўную моц.
У такіх умовах прагназаваць падзеі становіцца ўсё складаней.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода

    Кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі «Александр Лукашенко. Политический портрет» (2010), адзін з самых цытаваных палітычных камэнтатараў Беларусі.

    На Свабодзе — ад 1999 году.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG