Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк завялі чарговую крымінальную справу


Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Цяпер берасьцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, асуджаную летась на 2 гады калёніі, вінавацяць у злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).

«Гэта той самы артыкул, паводле якога вязьня за кратамі можна трымаць бясконца доўга. І трымаць пры гэтым будуць ва ўмовах канцлягеру. Жаночая калёнія № 4 якраз ператварылася ў канцлягер для жанчын у самым цэнтры Эўропы. І адказнасьць за гэта нясуць як звар’яцелы дыктатар Лукашэнка, так і яго прыслужнікі на месцах», — напісаў у фэйсбуку муж Паліны Андрэй Шарэнда.

На свабоду Паліна мела выйсьці ў верасьні сёлета.

У няспынным ціску на жонку ён абвінаваціў таксама начальніка гомельскай калёніі падпалкоўніка Дзяніса Таўсьцянкова.

«Сябры, свабода Беларусі і наша свабода толькі ў нашых руках. Мы бачым, як мужныя ўкраінцы супраціўляюцца агрэсіі. Мы не павінны чакаць, калі зварʼяцелы дыктатар Лукашэнка сыдзе сам, а нашых родных увесь гэты час будуць катаваць у турмах. Мы павінны змагацца! Змагацца на вуліцах нашых гарадоў! Іначай мы страцім Беларусь, страцім сваіх родных, страцім сябе!», — заклікаў суайчыньнікаў Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калёніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзыдэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Ні па адным артыкуле яна сваёй віны не прызнала, настойваючы на тым, што яе ўвязьненьне незаконнае.

Нядаўна зьявілася інфармацыя, што неўзабаве Паліну Шарэнду-Панасюк перавядуць з Гомельскай жаночай калёніі ў Магілёўскую крытую турму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG