У выніку расейскага нападу згарэў найбольшы ў сьвеце самалёт «Мрія»

АН-225 «Мрія», які існаваў у адзіным эксзэмпляры.
АН-225 «Мрія», які існаваў у адзіным эксзэмпляры.

У выніку паветранага нападу расейскіх войскаў на аэрапорт Гастомель пад Кіевам спалены адзін з самых вялікіх і магутных самалётаў у сьвеце — АН-225 «Мрія» ўкраінскай вытворчасьці .

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі дзьве інфармаваныя крыніцы на прадпрыемстве «Антонаў» і пацьвердзіў гарадзкі галава гораду Буча.

Зьвесткі сайту маніторынгу палётаў Flight Radar пацьвярджаюць, што пасьля 5 лютага «Мрія» знаходзілася ў аэрапорце Гастомелю і нікуды не вылятала.

У той жа час пяць грузавых самалётаў АН-124-100 «Руслан» вывезеныя раней і знаходзяцца за межамі Ўкраіны, яны могуць удзельнічаць дастаўцы ўзбраеньня ад заходніх партнэраў.

Зьвесткі Flight Radar пацьвярджаюць, што «Русланы» знаходзяцца за межамі Ўкраіны.

Два супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў» — дзейны і былы — паведамілі Радыё Свабода, што ў выніку расейскага паветранага нападу на Гастомель спалены самалёт «Мрія», які знаходзіўся на тэрыторыі аэрапорту на стаянцы.

Крыніцы журналістаў далі фатаграфію зьнішчанага ангару, дзе стаяла «Мрія».

Пасьля інфармацыю ў камэнтары Радыё Свабода пацьвердзіў Анатоль Федарук, гарадзкі галава Бучы — гораду за 4 кілямэтры ад Гастомелю.

​
XS
SM
MD
LG