У Кіеве ў раёне праспэкта Перамогі і Берасьцейскага праспэкта чуліся выбухі і страляніна, паведамляе Радыё Свабода відэа відавочцаў.
Армія Ўкраіны паведаміла, што расейскія войскі атакавалі адну з вайсковых частак у сталіцы, разьмешчаную ў гэты жа раёне.
«Расейскія ваенныя злачынцы напалі на адну з вайсковых частак у Кіеве на праспэкце Пераможцаў. Атака была адбітая», — гаворыцца ў паведамленьні.
Кіеўская гарадзкая адміністрацыя паведаміла, што на вуліцах украінскай сталіцы ідуць актыўныя баявыя дзеяньні.
Улады параілі жыхарам не падыходзіць да вокнаў, схавацца ў зачыненым памяшканьні, напрыклад, у ваннай. Тым жа, хто знаходзіцца ў спэцыяльным сховішчы, яго не пакідаць.