У Расеі прайшлі акцыі супраць вайны з Украінай. Ёсьць затрыманыя

Актывістка на пікеце ў Расеі
Актывістка на пікеце ў Расеі

У Пецярбургу паліцыя затрымала ўдзельнікаў адзіночных пікетаў.

На гэты момант вядома прынамсі пра тры выпадкі — каля Гасьціннага двара, станцыі мэтро «Дунайская» і будынку гарадзкога парлямэнту, паведамляе «Новая газета».

Пікетоўцам ставяць у віну артыкул аб парушэньні абмежаваньняў, уведзеных праз каранавірус. Мітынгі таксама прайшлі ў іншых расейскіх гарадах, у тым ліку ў Томску, Екацярынбургу, Новасібірску.

​
XS
SM
MD
LG