Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікаў перанесьці спартовыя турніры з Расеі і Беларусі ў іншыя краіны

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спартоўцы, якія вымушана пакінулі Беларусь праз рэпрэсіі, назвалі Пуціна вінаватым у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і ў тым, што ён уцягнуў у гэта Беларусь.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) выпусьціў афіцыйную заяву, у якой заклікаў абмежаваць правядзеньне масавых міжнародных спаборніцтваў у Расеі і Беларусі.

«Беларускі фонд спартовай салідарнасьці ня бачыць магчымасьці для дзяржаў-агрэсараў праводзіць міжнародныя спартовыя мерапрыемствы або быць прадстаўленымі на міжнароднай спартовай арэне сваімі афіцыйнымі асобамі».

БФСС заклікаў усе міжнародныя спартовыя арганізацыі перанесьці зь Беларусі і Расеі любое спартовае мерапрыемства, якое ўжо дазволена для правядзеньня ў гэтых краінах, і абмежаваць удзел усіх расейскіх і беларускіх афіцыйных асоб у міжнародных спартовых мерапрыемствах.

«Згаданыя санкцыі будуць прымяняцца да таго часу, пакуль беларускі і расейскі рэжымы ня спыняць сваіх абуральных парушэньняў прынцыпаў міжнароднага права, прызнаных цывілізаванымі народамі, паколькі на міжнароднай спартовай арэне няма месца тым, хто зьнішчае асноўны прынцып алімпізму — будаваць і прасоўваць прыязны і лепшы сьвет».

​
XS
SM
MD
LG