Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: расейскія мільярдэры зьбяднелі на $32 млрд на тле ўкраінскага крызісу


Мільярдэр Генадзій Цімчанка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Мільярдэр Генадзій Цімчанка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Маёмасьць 23 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі скарацілася на 32 мільярды даляраў праз абвастрэньне сытуацыі вакол Украіны.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Згодна з рэйтынгам Bloomberg Billionaires Index, дзе аналізуюцца зьвесткі аб кошце актываў 500 найбагацейшых людзей плянэты, найбольшыя страты панёс Генадзій Цімчанка, чалец рады дырэктараў «Сібура» і «Новатэка». Яго багацьце ў 2022 годзе, паводле зьвестак агенцтва, скарацілася амаль на траціну да 16 мільярдаў даляраў.

Напярэдадні санкцыі супраць Цімчанкі, якога называюць сябрам прэзыдэнта Пуціна, увяла Вялікая Брытанія: яму забаранілі ўезд у краіну і замарозілі ягоныя брытанскія актывы.

Старшыня праўленьня «Новатэка» Леанід Міхельсон з пачатку году страціў больш за шэсьць мільярдаў даляраў, а прэзыдэнт кампаніі «Лукойл» Вагіт Алекпераў ― тры з паловай мільярды.

Згодна са сьпісам расейскіх мільярдэраў, у якім 23 чалавекі, чысты кошт іх актываў цяпер складае 343 мільярды долараў, а ў пачатку году гэты паказьнік быў роўны 375 мільярдам даляраў.

Санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з прызнаньнем Масквой незалежнасьці сэпаратысцкіх «рэспублік» Данбасу могуць стаць прычынай яшчэ большага скарачэньня багацьця расейскіх мільярдэраў, зазначыў Bloomberg.

  • 21 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спачатку абвясьціў аб прызнаньні Расеяй незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР», а затым аб уводзе расейскіх войскаў на тэрыторыі, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны. Пасьля гэтага ЗША, ЭЗ, Вялікая Брытанія, Канада, Японія і Аўстралія ўвялі санкцыі супраць Расеі. У чорны сьпіс ЗША патрапілі шэраг банкаў, а таксама дзеці расейскіх чыноўнікаў. Абмежаваньні ЭЗ закранулі 351 дэпутата Дзяржаўнай думы, якія прагаласавалі за заклік да Пуціна прызнаць незалежнасьць «ЛНР» і «ДНР», а таксама 27 юрыдычных і фізычных асоб, у тым ліку банкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG