Запытаная Ўкраінай сустрэча з удзелам Расеі ў рамках АБСЭ адбудзецца 15 лютага

Украінская дыяспара пратэстуе супраць вайны ў Брусэлі, люты 2022
Украінская дыяспара пратэстуе супраць вайны ў Брусэлі, люты 2022

Польскае старшынства ў АБСЭ паведаміла, што ў адказ на запыт Украіны ў рамках Венскага дакумэнту склікае сустрэчу з удзелам Расеі ў аўторак, 15 лютага.

На сустрэчы будуць абмяркоўвацца незвычайныя вайсковыя захады Расеі паблізу мяжы з Украінай. У сустрэчы возьмуць удзел і прадстаўнікі іншых зацікаўленых дзяржаваў.

11 лютага Ўкраіна ў адпаведнасьці зь Венскім дакумэнтам запытала ў Расеі адказу ў межах 48 гадзін адносна яе вайсковай актыўнасьці. Паколькі ў азначаны час Расея не адказала, то 13 лютага Ўкраіна папрасіла ў АБСЭ склікаць сустрэчу зацікаўленых бакоў у адпаведнасьці зь Венскім дакумэнтам.

Адказ ад Расеі прыйшоў 14 лютага. Яна адказала, што лічыць непрымальным увядзеньне ў дзеяньне ІІІ разьдзелу Венскага дакумэнту 2011 году.

​
XS
SM
MD
LG