Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяждэпартамэнт ЗША папярэдзіў Макея пра санкцыі ў выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Найважнейшае за 4 лютага


Дзярждэпартамэнт ЗША
Дзярждэпартамэнт ЗША

Падзеі 4 лютага

ЗША папярэдзілі ўлады ў Менску аб наступствах у выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і зноў заклікалі вызваліць палітвязьняў

Расея і Кітай апублікавалі сумесную заяву, у якой дзьве краіны выступілі супраць пашырэньня NATO

Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суду ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня да адказнасьці. Ён адседзеў паўтара года ў СІЗА

Увечары 3 лютага на прыватным падворку ў пасёлку Чырвоная Слабада 65-гадовы гаспадар дома спрабаваў перашкодзіць міліцыянтам затрымаць свайго 38-гадовага сына, які знаходзіцца ў вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе

Ад 4 лютага вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч, які знаходзіцца ў зьняволеньні 6 месяцаў, пачаў галадоўку, мэтай якой ставіць дабіцца зьмены меры стрыманьня, заканчэньня сьледзтва і перадачы справы ў суд

У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій

Па стане на 4 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1035 чалавек. Свабода працягвае цікавіцца лёсамі палітвязьняў

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі завёў крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі «па факце атрыманьня хабару»

У Пэкіне ва ўмовах пандэміі адкрылася Алімпіяда-2022

Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленьні афармленьня электронных квіткоў на цягнікі гарадзкіх і рэгіянальных ліній

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 7350 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што выведка пакуль не назірае на мяжы зь Беларусьсю фармаваньня ўдарнага кантынгенту, які б мог распачаць наступ на ўкраінскую тэрыторыю

ЗША напярэдадні адкрыцьця зімовай Алімпіяды ў Пэкіне ўвялі санкцыі, зьвязаныя са скандалам на леташняй Алімпіядзе ў Токіё

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG