Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ПВТ Беларусі выйшла кампанія SayGames, якая ўваходзіць у топ-5 сьвету ў колькасьці загрузак гульняў


Відэагульня «Drive and Park» менскай студыі SayGames
Відэагульня «Drive and Park» менскай студыі SayGames

Папулярную беларускую кампанію, распрацоўніка мабільных гульняў SayGames, выключылі з ПВТ.

Кампанія SayGames зьнікла са сьпісу рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій, заўважыў dev.by.

Студыя SayGames — у сусьветнай пяцёрцы найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (у колькасьці загрузак), паводле App Annie (2021), уваходзіць у дзясятку па вэрсіі Sensor Tower (2020). Заснавана ў 2017 годзе, у ПВТ была з 2018-га.

Тым часам кіраўнік SayGames Дзяніс Вайханскі паведаміў @devby, што другая юрыдычная асоба кампаніі «КажыГульні» застаецца рэзыдэнтам Парку.

«Мы былі і застаемся ў Беларусі. Праводзім рэструктурызацыю, наша кампанія ў ПВТ — гэта „КажыГульні“. З намі ўсё добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не зьбіраемся».

Гульні SayGames пэрыядычна станавіліся сусьветнымі гітамі:

  • Sand Balls трапіла ў лік самых прарыўных у сьвеце за 2019 год;
  • Johnny Trigger стала самай папулярнай мабільнай гульнёй у сьвеце ў студзені 2020 году;
  • Sushi Roll 3D заняла трэцяе месца ў сьпісе самых папулярных гульняў сьнежня 2020 году;
  • DOP2 Delete one Part увайшла ў топ-3 самых «прарыўных» на плянэце гульняў па загрузках у студзені—сакавіку 2021-га;
  • Merge Animals 3D стала самай папулярнай на Зямлі гульнёй у лістападзе 2021-га.

На гэты момант у партфоліё SayGames звыш 50 запушчаных праектаў і больш за 2,5 мільярда загрузак па ўсім сьвеце.

25 студзеня стала вядома, што з ПВТ выйшаў адзін зь вядучых стартапаў OneSoil, перавёўшы асноўную працу за мяжу. Асноўны прадукт праекту — разумная сыстэма маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэньня ўраджайнасьці і эканоміі рэсурсаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG