Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь вядучых беларускіх стартапаў OneSoil выйшаў з ПВТ і перавёў асноўную працу за мяжу


Беларускі Парк высокіх тэхналёгій, архіўнае фота
Беларускі Парк высокіх тэхналёгій, архіўнае фота

Беларускі Парк высокіх тэхналёгій празь ціск уладаў на IT-сэктар працягвае губляць важных рэзыдэнтаў. Краіну пакінуў адзін з найбольш прыбытковых стартапаў.

Адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Цяпер агратэх-стартап будзе працаваць са Швайцарыі і Польшчы, піша Dev.by.

Днямі OneSoil зьнік са сьпісу рэзыдэнтаў на сайце ПВТ. У кампаніі пацьвердзілі, што стартап афіцыйна зьмяніў умовы сваёй працы.

«Так, выйшлі. OneSoil расьце як міжнародная кампанія, асноўная дзейнасьць зараз вядзецца са Швайцарыі і Польшчы. І паколькі многія нашы супрацоўнікі пераехалі ў офіс у Варшаве, а іх колькасьць у Беларусі значна скарацілася — было прынята рашэньне выйсьці з ПВТ».

Частка супрацоўнікаў OneSoil працягвае працаваць аддалена зь Беларусі, аднак цяпер у кампаніі два офісы за мяжой — у Швайцарыі і Польшчы.

OneSoil — стартап зь Беларусі, які ў 2017 годзе стварылі праграміст Вячаслаў Мазай і географ Усевалад Генін. Асноўны прадукт праекту — разумная сыстэма маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэньня ўраджайнасьці і эканоміі рэсурсаў. Для збору дадзеных з палёў выкарыстоўваюцца спадарожнікавыя здымкі.

У час наведваньня ПВТ у 2019 годзе агратэх-распрацоўкі OneSoil паказвалі Аляксандру Лукашэнку. Тады ён адзначыў, што такія распрацоўкі «вельмі карысныя і патрэбныя». У OneSoil інвэставалі Юры Гурскі, Юры Мельнічак, Леанід Лознэр. Апошнія вядомыя інвэстыцыі — 5 млн даляраў ад двух эўрапейскіх вэнчурных фондаў.

У кастрычніку 2021 году новым CEO стартапу стаў швайцарац Мортэн Шміт. Вячаслаў Мазай, які займаў гэтую пасаду з моманту заснаваньня OneSoil, перайшоў на пазыцыю дырэктара па інавацыях.

У лістападзе 2021 году стала вядома, што OneSoil адкрыў офіс у Варшаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG