Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскі музыка, якога ў Казахстане абвінавацілі ў тэрарызьме, шпіталізаваны з пераломамі рэбраў і страсеньнем мозгу


Вікрам Рузахунаў
Вікрам Рузахунаў

Кіргіскі джазавы музыка Вікрам Рузахунаў, якога раней дзяржаўныя СМІ Казахстану спрабавалі выдаць за аднаго з алматынскіх пагромшчыкаў, апынуўся ў шпіталі зь пераломамі рэбраў, страсеньнем мозгу і пашкоджаньнем лёгкага.

Пра гэта паведамляе партал Zerkalo са спасылкай на KazTAG.

У сваіх сацсетках Рузахунаў расказаў, што калі 10 студзеня вярнуўся дадому, быў у шокавым стане і лічыў, што пасьля затрыманьня ў Казахстане абышоўся гематомамі.

«Дзякуючы старэйшаму брату Рустаму, які пераканаў мяне прайсьці абсьледаваньне, высьветлілася, што стан майго здароўя сярэдне-цяжкі, а менавіта: тупая траўма грудзей; пераломы рэбраў зьлева са зрушэньнем; пнэўматоракс зьлева; разрыў сёмага рэбернага храстка зьлева; дыханьне ў верхні аддзел левага лёгкага не праходзіць, страсеньне галаўнога мозгу; удары і сінякі мяккіх тканак патылічнай вобласьці (візуальна мая сьпіна была чорна-сіняга колеру)», — напісаў музыка.

Ён удакладніў, што яго даставілі ў рэанімацыю і правялі апэрацыю. Паводле яго слоў, цяпер яго стан стабілізуецца.

Рузахунаў адзначыў, што мэта яго аповеду — ня выклікаць да сябе жаль, а зьвярнуць увагу на тое, праз што давялося прайсьці затрыманым у Казахстане.

9 студзеня дзяржаўнае тэлебачаньне Казахстану паказала зьбітага мужчыну, які сьцьвярджаў, што 2 студзеня яму купілі квіток да Алматы і ён прыехаў з Кіргізстану, каб зарабіць на ўдзеле ў мітынгах. У ім амаль адразу ж пазналі кіргіскага музыку Вікрама Рузахунава. Акрамя таго, кіргіскія спэцслужбы паведамілі, што квіток джазмэна ў Алматы быў набыты яшчэ 16 сьнежня. Пасьля скандалу Рузахунава адпусьцілі на радзіму, а дзяржаўныя СМІ Казахстану хутка выдалілі ўсе відэа зь ім.

24 студзеня стала вядома, што ў Алматы пачала працу грамадзкая камісія па расьсьледаваньні фактаў катаваньняў. Яна створаная для абароны правоў і свабодаў грамадзянаў, якія неабгрунтавана перасьледаваліся ў сувязі з падзеямі студзеня 2022 году. У склад камісіі ўвайшлі восем чалавек: чатыры юрысты, адзін дэпутат, сябра Нацрады грамадзкага даверу і па адным прадстаўніку Генпракуратуры і МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG