Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі 33 расейскія вайсковыя эшалёны; у ЗША 4 беларускіх чыноўнікаў абвінавацілі ў авіяпірацтве. Найважнейшае за 21 студзеня


Расейскія вайскоўцы на станцыі Палонка, 20 студзеня 2022 году
Расейскія вайскоўцы на станцыі Палонка, 20 студзеня 2022 году

Падзеі 21 студзеня 2022.

Тэлеграм-канал «Live. Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе, што ў Беларусь прыбылі 33 расейскія вайсковыя эшалёны.

У ЗША выставілі завочныя абвінавачаньні чатыром беларускім чыноўнікам у змове з мэтай учыненьня авіяцыйнага пірацтва.

18 студзеня затрымалі Антона Акунёва, работніка энэргетычнага цэху заводу «Хімвалакно», які ўваходзіць у «Гродна Азот».

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.

Па стане на 21 студзеня беларускія праваабаронцы афіцыйна прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 989 чалавек.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прадстаўляюць стратэгію і плян дзеяньняў падчас абвешчанага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Канфэрэнцыя, якая праходзіць у Вільні, мае назву «„Рэфэрэндум“, да якога мы гатовыя».

Падчас паездкі на Берасьцейшчыну Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб «умацаваньня ваеннай бясьпекі Беларусі».

«З намі ня трэба зьвязвацца, нас немагчыма перамагчы», — гэтак Лукашэнка прыгразіў Захаду ў выпадку нападу на так званую «саюзную дзяржаву» Беларусі і Расеі.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка параіў чарговы спосаб змаганьня з каранавірусам: усім перахварэць на «Омікрон».

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка паведаміў, што выдаткі на правядзеньне рэфэрэндуму ў цэлым складуць 20,3 мільёна беларускіх рублёў.

С-400 накіроўваюць у Беларусь для ўдзелу ў сумесных беларуска-расейскіх вучэньнях «Саюзная рашучасьць — 2022».

У Жэнэве адбыліся перамовы кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Джо Байдэн удакладніў сваю пазыцыю наконт рэакцыі ЗША на магчымае ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG