Улады выдаткуюць на правядзеньне рэфэрэндуму 20,3 млн рублёў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка паведаміў, што выдаткі на правядзеньне рэфэрэндуму ў цэлым складуць 20,3 мільёна беларускіх рублёў, піша «Спутник».

Пры гэтым у законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» на гэтыя мэты было закладзена 34 мільёны рублёў.

Да старту рэфэрэндуму ЦВК надрукуе больш за 7 млн. бюлетэняў для галасаваньня (гэта на 4% больш, чым колькасьць выбарнікаў).

ЦВК на першым паседжаньні 21 студзеня прыняла рашэньне аб тым, што на рэфэрэндуме будзе датэрміновае галасаваньне — яно пачнецца 22 лютага, за пяць дзён да асноўнага дня галасаваньня.

20 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога рэфэрэндум пройдзе 27 лютага. На ім будзе адно пытаньне: «Ці прымаеце Вы зьмяненьні і дапаўненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».

​
XS
SM
MD
LG