Лукашэнка прызначыў рэфэрэндум аб Канстытуцыі на 27 лютага

Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэньні рэспубліканскага рэфэрэндуму».

Пытаньне ў бюлетэні для галасаваньня: «Ці прымаеце Вы зьмяненьні і дапаўненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Тэкст зьмяненьняў і дапаўненьняў прыкладаецца да ўказу.

«Адметны момант надрукаванага праекту, які выносіцца на рэфэрэндум, палягае ў тым, што народу прапануецца ня цалкам тэкст Канстытуцыі ў новым варыянце, а толькі зьмены ў дакумэнт, — камэнтуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч. — Атрымліваецца, што выбарніку, каб зразумець, якія ўносяцца навацыі, трэба пакласьці перад сабой старую Канстытуцыю і скрупулёзна параўноўваць кожны артыкул. Ці шмат людзей будуць гэта рабіць? Думаю, гэта было зроблена адмыслова. Галасуй невядома за што».

​
XS
SM
MD
LG