Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Рубіё запрапанаваў санкцыі супраць Пуціна — «пакуль ня позна»


Сэнатар-рэспубліканец Марка Рубіё (справа) і былы рэспубліканскі кандыдат у прэзыдэнты ЗША сэнатар Тэд Круз

У ЗША сэнатар-рэспубліканец Марка Рубіё падаў на разгляд Сэнату тэкст законапраекту «Аб стрымліваньні аўтарытарных ваенных дзеяньняў».

Праектам закону прадугледжана неадкладнае ўвядзеньне жорсткіх пэрсанальных санкцыяў у дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і іншых афіцыйных асобаў у расейскім урадзе ў выпадку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», сэнатар Рубіё назваў законапраект «першым дакумэнтам падобнага кшталту, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў асабіста супраць Пуціна». Санкцыі, як прапануе сэнатар, павінны быць абвешчаныя і супраць сэктараў расейскай эканомікі, «ад якіх залежыць асабістае ўзбагачэньне рэжыму».

«Асноўная частка любой стратэгіі, накіраванай на тое, каб прымусіць Уладзіміра Пуціна адступіць, — у тым, каб зрабіць наступствы ўварваньня надзвычай балючымі для алігархаў, якія падтрымліваюць кантроль Пуціна над Расеяй», — сказаў Рубіё.

  • Марка Рубіё займае пасаду старшыні Камітэту ў пытаньнях выведкі. Ён таксама ўваходзіць у склад Камітэту міжнародных дачыненьняў верхняй палаты.
  • Акрамя ўвядзеньня санкцыяў у дачыненьні да Пуціна і іншых прадстаўнікоў яго рэжыму, аўтар законапраекту патрабуе неадкладна ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да газаправоду «Паўночны паток-2» — у выпадку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
  • У мінулы чацьвер сэнатары адхілілі яшчэ адзін законапраект аб санкцыях у дачыненьні да Масквы і «Паўночнага патоку-2», распрацаваны рэспубліканцам Тэдам Крузам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG