Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы затрымалі яшчэ больш за 2 тысячы ўдзельнікаў пратэстаў, улады заяўляюць аб семярых зьніклых


Алматы. 11 студзеня 2022
Алматы. 11 студзеня 2022

У Алматы працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў масавых пратэстаў, якія ўспыхнулі ў пачатку студзеня, за суткі ў горадзе затрымалі яшчэ 2159 чалавек, паведаміла камэндатура гораду.

Паводле зьвестак ведамства, сярод затрыманых — «удзельнікі незаконных акцый, марадэрстваў і іншых злачынстваў».

У затрыманых канфіскавалі 67 адзінак агнястрэльнай зброі і 3112 боепрыпасаў, паведамілі ў камэндатуры.

Хоць становішча ў горадзе стабілізавалася, у Алматы захоўваецца рэжым надзвычайнага становішча, дзейнічае камэнданцкая гадзіна. Таксама працягваюцца затрыманьні: 11 студзеня камэндатура паведаміла пра затрыманьне больш за 1,2 тысячы чалавек за суткі, да 12 студзеня былі затрыманыя яшчэ амаль 1,7 тысячы, а напярэдадні ўлады абвясьцілі амаль пра 2 тысячы затрыманых.

Дэпартамэнт паліцыі гораду, у сваю чаргу, паведамляе, што ў Алматы з пачатку масавых пратэстаў зьніклі сем чалавек. Паводле паліцыянтаў, усяго ад 4 студзеня бязь вестак зьніклымі афіцыйна лічацца 22 чалавекі, зь іх знайшліся 15 чалавек.

«Па ўсіх выпадках заведзены вышуковыя справы, праводзяцца апэратыўна-пошукавыя мерапрыемствы», — адзначылі ў паліцыі.

Улады Казахстану яшчэ не агучылі дакладных зьвестак аб загінулых і зьніклых бязь вестак падчас студзеньскіх пратэстаў. Днём раней казахстанская IT-кампанія паведаміла аб запуску праекту пошуку зьніклых у дні масавых пратэстаў у краіне — «Зьнік чалавек».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG