Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаны новы ўрад Казахстану. Пасады захавалі кіраўнікі МЗС, Мінабароны і МУС


Гарадзкая адміністрацыя Алмааты, 10 студзея 2022 году
Гарадзкая адміністрацыя Алмааты, 10 студзея 2022 году

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў сваім указам зацьвердзіў склад новага ўраду.

Прэм’ер-міністрам прызначаны 49-гадовы Аліхан Смаілаў.

Раман Скляр прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра рэспублікі.

Пасты віцэ-прэм’ераў атрымалі Ералы Тугжанаў, Мухтар Тлеўбердзі і Бахыт Султанаў.

Балат Акчулакоў зьмяніў Магзума Мірзагаліева на пасадзе міністра энэргетыкі.

Свае пасады захавалі намесьнік прэм’ер-міністра — міністар замежных спраў Мухтар Тлеўбердзі, міністр абароны Мурат Бектанаў і кіраўнік МУС Ерлан Тургумбаеў.

  • Ранейшы ўрад Казахстану быў адпраўлены ў адстаўку прэзыдэнтам Такаевым 5 студзеня 2022 году на фоне пратэстаў, якія пачаліся ў краіне 2 студзеня. Эканамічныя патрабаваньні пратэстоўцаў хутка перарасьлі ў палітычныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG