Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка спаслаўся на «досьвед Казахстану» пры падрыхтоўцы ўказу аб адказнасьці таварыстваў уласьнікаў жыльля


Гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг у мікрараёне «Каскад». Менск, 20 кастрычніка 2020
Гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг у мікрараёне «Каскад». Менск, 20 кастрычніка 2020

Прычынай  ўказу аб узмацненьні адказнасьці старшынь праўленьняў таварыстваў уласьнікаў жыльля стаў удзел ў пратэстах 2020 году.

Указ абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з урадам, піша БЕЛТА.

«Усе мы бачылі, якая шкода была нанесеная будынкам, збудаваньням і грамадзкай маёмасьці ў выніку так званых пратэставых акцый, — заявіў Лукашэнка. — У пераважнай большасьці выпадкаў гэта адбывалася пры патураньні, а часам і з ініцыятывы кіраўнікоў арганізацый уласьнікаў жыльля. На ліквідацыю наступстваў і навядзеньне парадку траціліся вялізныя грошы».

Ён таксама сказаў, што раней даваў даручэньні аб узмацненьні адказнасьці старшынь праўленьняў таварыстваў уласьнікаў і іншых арганізацый «за незабесьпячэньне захаванасьці, належнай эксплюатацыі і ўтрыманьня агульнай маёмасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG