Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура сьцьвярджае, што дапытала больш як 12 тысяч сьведак у справе пра генацыд беларускага народу


Мітынг «Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах, 2018
Мітынг «Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах, 2018

Пракуратура паведаміла, што запрасіла ў 17 краін прававую дапамогу ў справе аб генацыдзе беларусаў падчас Другой сусьветнай вайны, Расея актыўна садзейнічае сьледчай групе, а Літва і Латвія адмовіліся.

Генпракуратура Беларусі накіравала запыты аб прававой дапамозе ў справе аб генацыдзе беларускага народу ў 17 краін, заявіў у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі кіраўнік сьледчай групы ў крымінальнай справе аб генацыдзе Валеры Талкачоў.

«Мы разумеем, што нехта дасьць адказы і дапаможа ў расьсьледаваньні крымінальнай справы, а нехта — не», — цытуе яго БелТА.

Паводле Талкачова, актыўную дапамогу ў гэтым пытаньні аказвае Расея, якая дала магчымасьць спэцыялістам працаваць са сваімі архіўнымі дакумэнтамі, а Літва і Латвія адмовіліся дапамагчы Менску ў расьсьледаваньні.

Талкачоў дадаў, што ў справе аб генацыдзе дапытана каля 12,5 тысячы сьведак: «Палова зь іх — гэта вязьні канцлягераў, вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны». А летась, паводле Талкачова, у Беларусі правялі 12 раскопак у месцах масавага зьнішчэньня насельніцтва.

  • Закон аб генацыдзе беларускага народу Аляксандар Лукашэнка падпісаў у студзені 2021-га. Гэты закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях летась у сьнежні.
  • Закон «прадугледжвае юрыдычнае прызнаньне генацыду беларускага народу, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд (да 1951 году). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы пэрыяд».
  • Закон таксама вызначае крымінальную адказнасьць за публічнае адмаўленьне генацыду беларускага народу, у тым ліку з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту.
  • Адмыслоўцы зьвяртаюць увагу, што факты палітычнага тэрору і масавых рэпрэсій у сталінскія часы ў законе нават ня згадваюцца. Ня згадваецца і Галакост, пры тым што габрэі склалі значную частку ахвяраў падчас нацысцкай акупацыі Беларусі.
  • У красавіку генэральны пракурор Андрэй Швед непасрэдна зьвязваў зьяўленьне крымінальнай справы аб генацыдзе з палітычным крызісам. «У ходзе расьсьледаваньня шэрагу крымінальных спраў устаноўлена, што арганізацыя і фінансаваньне названых замахаў на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі ажыцьцяўляюцца некаторымі заходнеэўрапейскімі дзяржавамі, якія маюць дачыненьне да масавага зьнішчэньня беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны час», — казаў ён.
  • У сакавіку Аляксандар Лукашэнка казаў: «Вось мы зьбіраем матэрыялы, і мы зараз усяму сьвету прад’явім. І тым, хто нас сёньня дэмакратыі павучае, мы ім пакажам, дзе быў генацыд і што такое генацыд беларускага народу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG