Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава праверыць, ці польскі консул дапамагаў уцячы грамадзяніну Польшчы зь Беларусі


Консульства Польшчы ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота
Консульства Польшчы ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота

У Варшаве правяраюць інфармацыю беларускіх уладаў аб магчымай датычнасьці супрацоўнікаў польскага генэральнага консульства ў Берасьці да спробы ўцёкаў грамадзяніна Польшчы, якога падазраюць у ДТЗ, зь Беларусі, піша dw. com.

Польскі МЗС пацьвердзіў, што паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі выклікалі ў беларускае МЗС «у сувязі з высылкай польскага консула ў Берасьці».

«Цяпер мы робім крокі, каб праверыць пададзеную інфармацыю і патлумачыць сытуацыю», — гаворыцца ў камэнтары МЗС Польшчы.

Беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА раней паведаміла, што прычынай выкліку польскага дыплямата ў МЗС стаў інцыдэнт у Берасьці, дзе супрацоўнікі генконсульства Польшчы «арганізавалі спробу ўцёкаў зь Беларусі падазраванага ў сьмяротным ДТЗ грамадзяніна Польшчы». Трэцяга студзеня паляка затрымалі беларускія памежнікі, заявілі ў МЗС Беларусі.

Са словаў прэс-сакратара беларускага замежнапалітычнага ведамства Анатоля Глаза, як мінімум адзін супрацоўнік польскага генконсульства ня здолее «працягнуць працу на тэрыторыі Беларусі».

Як разьвіваўся беларуска-польскі канфлікт

  • 2 кастрычніка 2020 году беларускі МЗС запатрабаваў скараціць колькасьць польскіх і літоўскіх дыпляматаў у Беларусі. Да 9 кастрычніка зь Беларусі выехалі 32 польскія дыпляматы.
  • 29 кастрычніка Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў распальваньні рэвалюцыі ў Беларусі, а польскага прэзыдэнта Анджэя Дуду — у фальсыфікацыі выбараў.
  • 21 сьнежня Беларусь закрыла межы на ўезд і выезд, у тым ліку з Польшчай. Афіцыйная прычына — каранавірус.
  • 12 сакавіка 2021 году затрымалі дырэктарку прыватнай польскай школы ў Берасьці Ганну Панішаву. На яе завялі справу за «гераізацыю ваенных злачынцаў» (частка 3 артыкула 130 КК). Яна пад вартай.
  • 13 сакавіка на запатрабаваньне беларускіх уладаў з Горадні выехалі яшчэ два польскія консулы, у тым ліку генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк. Прычыны — польскі консул узяў удзел у імпрэзе памяці «праклятых жаўнераў» у Берасьці. У Горадні застаўся апошні польскі консул. У адказ Польшча паведаміла, што высылае ў Беларусь двух беларускіх дыпляматаў.
  • 23 сакавіка ў Горадні затрымалі старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс.
  • 24 сакавіка Анжаліку Борыс асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне ў Горадні традыцыйнага сьвята Казюкі.
  • 25 сакавіка затрымалі сябраў незарэгістраванага СПБ Анджэя Пачобута (Горадня), Ірэну Бярнацкую (Ліда), Марыю Цішкоўскую (Ваўкавыск).
  • Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу «за распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы» (частка 3 артыкула 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых асобаў. Борыс, Пачобут, Бярнацкая, Цішкоўская цяпер на «Валадарцы» ў якасьці падазраваных.
  • 29 сакавіка стала вядома, што Смаргонская пракуратура запытвае сьпісы студэнтаў і выкладчыкаў курсаў польскай мовы. Запыт датаваны 25 сакавіка. Прыватныя школы польскай мовы паведамляюць, што праверкі ў іх ідуць па ўсёй Беларусі.
  • 6 красавіка Лукашэнка выставіў Польшчы прэтэнзіі ў тым, што яе ўлады абвінавачваюць афіцыйны Менск у фальсыфікацыі выбараў, а таксама «падтрымліваюць здраднікаў і экстрэмістаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG