Такаеў даў ураду тэрміновыя даручэньні. Што адбываецца ў Казахстане

Сілавікі ў Алматы
Сілавікі ў Алматы

Прэзыдэнт Касым-Жамарт Такаеў загадаў расьсьследаваць прычыны падзей у краіне і прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых.

Апрача таго, казахскі лідэр даручыў:

  • Узброеным сілам, спэцслужбам іншым сілавым структурам — павысіць баявую гатоўнасьць.
  • Акіматам (управам) рэгіёнаў забясьпечыць матэрыяльную падтрымку сем’ям загінулых сілавікоў, прадпрымальнікаў і стабілізаваць працу ў гарадах.
  • Арганізаваць прамую лінію аб пацярпелых і зьніклых бязь вестак, стварыць камісіі для ацэнкі сумы шкоды, панесенай у выніку беспарадкаў, і пачаць работы ў аднаўленьні пацярпелых будынкаў.
  • Забясьпечыць аднаўленьне стабільнай працы банкаў, прыняць меры для абароны дыпляматычных прадстаўніцтваў і бізнэсу замежных кампаній.

Міратворчыя сілы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) ужо прыступілі да выкананьня пастаўленых задач у Казахстане, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на сакратарыят арганізацыі.

«Задачамі сіл АДКБ стане ахова дзяржустаноў і аказаньне садзейнічаньня праваахоўным органам», — адзначылі ў АДКБ.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

МУС Казахстана паведаміла аб васьмі загінулых і 317 пацярпелых супрацоўніках праваахоўных органаў. Аб забітых і пацярпелых удзельніках пратэстаў ведамства зьвестак не давала.

6 студзеня ў дэпартамэнце паліцыі Алматы паведамілі аб правядзеньні «антытэрарыстычнай апэрацыі» па месцы дысьлякацыі трох адміністрацыйных будынкаў. Паведамляецца, што дзясяткі «удзельнікаў беспарадкаў» у горадзе «ліквідаваныя», іх асобы ідэнтыфікуюцца.

​
XS
SM
MD
LG