Ва ўсім Казахстане абвясьцілі надзвычайнае становішча

Алматы, 5 студзеня 2022 г.
Алматы, 5 студзеня 2022 г.

На ўсёй тэрыторыі Казахстану ўвялі надзвычайнае становішча. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Мир 24». Раней прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў увёў на два тыдні рэжым надзвычайнага становішча ў Мангыстаўскай і Алматынскай абласьцях і ў гарадах Алматы і Нур-Султан.

  • Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што зьвярнуўся па дапамогу да кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ.
  • Камэндатура Алматы паведаміла, што ў горадзе пачалася антытэрарыстычная апэрацыя. Раней паведамлялася, што з цэнтральных вуліц гораду зьніклі патрулі сілавікоў, у горадзе адбываюцца беспарадкі.
  • Да прэзыдэнцкага палаца ў Нур-Султане сьцягнутыя дадатковыя падразьдзяленьні паліцыі.
  • Агенцтва ТАСС са спасылкай на відавочцаў паведамляе пра захоп пратэстоўцамі мясцовай управы Камітэту нацыянальнай бясьпекі ў Алматы.
  • У Казахстане быў цалкам адключаны інтэрнэт, але цяпер «Казахтэлекам» уключыў правадны інтэрнэт у некаторых рэгіёнах, у тым ліку ў Актаў, паведамляе GlobalCheck.
  • У горадзе Талдыкарган пратэстоўцы пад сьпевы нацыянальнага гімну зьнесьлі помнік Нурсултану Назарбаеву.
  • Пратэстоўцы ў Алматы спрабуюць захапіць Аўэзаўскі РАУС. Сілавікі на даху, яны адстрэльваюцца і ўжываюць сьвятлашумавыя гранаты. Аддзяленьне паліцыі разьмешчанае ў спальным раёне, вакол шмат жылых дамоў. Мясцовыя жыхары асьцерагаюцца марадэрства.
  • Раней у гэтым самым раёне ў Алматы пратэстоўцы падпалілі будынак аддзяленьня кіроўнай партыі «Нур Атан». Ён разьмешчаны ў будынку бізнэс-цэнтру «Айсултан».
  • Гарыць будынак філіялу нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканалу «Казахстан» у Алматы. Пратэстоўцы ўварваліся і разграмілі першы паверх будынку, а другі падпалілі. Пажарных няма.
  • Пратэстоўцы захапілі ў Алматы будынак мясцовай адміністрацыі і рэзыдэнцыю прэзыдэнта.
  • За час беспарадкаў у Казахстане загінулі 8 паліцыянтаў і салдатаў нацгвардыі, яшчэ 317 параненыя, паведамляюць мясцовыя выданні са спасылкай на МУС.

​
XS
SM
MD
LG