Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд мэдыцынскай салідарнасьці паведаміў пра 200 беларускіх мэдыкаў, звольненых з палітычных матываў


«Ланцуг салідарнасьці» мэдыкаў у Менску, 12 жніўня 2020

Фонд мэдыцынскай салідарнасьці перадаў у СААЗ інфармацыю аб звальненьні сама меней 200 мэдыкаў з палітычных матываў.

Беларускі фонд мэдыцынскай салідарнасьці пры падтрымцы Офісу Сьвятланы Ціханоўскай накіраваў ліст у Сусьветную арганізацыю аховы здароўя (САЗ) пра сытуацыю ў галіне аховы здароўя Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

У лісьце зазначаецца, што як мінімум 200 мэдыкаў звольнілі са жніўня 2020 году з палітычных матываў з забаронай на працу ў прафэсіі, і гэтая лічба павялічваецца з кожным днём. Фонд паведамляе, што працягвае зьбіраць зьвесткі аб звольненых мэдработніках.

У лісьце ў САЗ таксама гаворыцца, што, нягледзячы на ўдзел Беларусі ў Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, «рэжым сьвядома стварае ўмовы, якія абцяжарваюць доступ да мэдыцынскай дапамогі для грамадзян».

Фонд мэдыцынскай салідарнасьці заявіў, што сытуацыя ў ахове здароўя ў Беларусі «катастрафічная і не адпавядае афіцыйным паведамленьням».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG