У цэнтры Алматы страляюць. Што адбываецца ў Казахстане
Алматы
У цэнтры Алматы страляюць. Што адбываецца ў Казахстане
Карэспандэнты Радыё Свабода, якія знаходзяцца побач з акіматам Алматы, паведамляюць, што невядомыя захапілі кінутую вайскоўцамі агнястрэльную зброю і адкрылі страляніну. Магчыма, баявымі патронамі. Рэпартэры паведамляюць аб параненых.
Некалькі тысяч пратэстоўцаў спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Алмацінскай рэзыдэнцыі прэзыдэнта, паведамляе карэспандэнт «Vласти». Вакол усё ў дыме, чуваць выбухі сьвятлашумавых гранат і стрэлы, гаворыцца ў паведамленьні.
У сталіцы Казахстану Нур-Султане ўвялі надзвычайнае становішча да 19 студзеня. Да гэтага надзвычайнага здарэньня было ўведзена ў Алматы, Алмацінскай вобласьці і Мангістаўскай вобласьці.
У Атыраў пачаўся разгон пратэстоўцаў.
У Актэбе паліцыя прымяніла сьлезацечны газ супраць пратэстоўцаў, якія спрабавалі прарвацца ў акімат. Людзі, якія прастаялі ноч перад абласным акіматам, днём 5 студзеня разьбілі вокны будынка і паспрабавалі прайсьці ўнутр, у гэты момант сілавікі выкарыстоўвалі спэцсродкі для разгону. Да акімата пад'ехалі машыны хуткай дапамогі. Карэспандэнт РС бачыла некалькі чалавек з траўмамі ног. Магчыма, паліцыя прымяніла і гумовыя кулі.
Спэцыяльны эфір тэлеканалу «Настоящее время»:
Другога студзеня ў Жанаэзене пачаліся пратэсты супраць павышэньня цаны на звадкаваны газ, пазьней да іх далучыліся жыхары іншых гарадоў. Чацвёртага студзеня ўрадавая камісія, створаная па даручэньні прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева, паабяцала выканаць патрабаваньні дэманстрантаў.
Пасьля трох дзён пратэстаў Такаеў адправіў у адстаўку ўрад, увёў дзяржаўнае рэгуляваньне коштаў і аб’явіў рэжым НС у трох рэгіёнах, але пратэсты працягнуліся. З раніцы 5 студзеня ўдзельнікі дэманстрацый уступаюць у сутыкненьні з паліцыянтамі і спрабуюць захапіць будынкі адміністрацый у буйных гарадах.
Менавіта ў Жанаэзене вясной 2011 года прайшлі мітынгі нафтавікоў за павышэньне заробкаў і прадастаўленьне сацыяльных ільгот. Мірныя пратэсты працягнуліся некалькі месяцаў, а ў Дзень незалежнасьці, 16 сьнежня, сілавікі адкрылі страляніну па мітынгоўцах. Па афіцыйных дадзеных, загінулі 17 чалавек, але праваабаронцы і журналісты кажуць, што расстраляных было ў некалькі разоў больш.
Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаэзене пасьля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі зьнізіць цану.
4 студзеня пратэсты сталі масавымі і перайшлі ў сутычкі з паліцыяй. Пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі ўраду і сыходу з палітыкі былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Яны скандавалі «Шал, кет!» («Стары, сыходзь!»).
Падчас сутычак сілавікі ўжывалі сьвятлашумавыя гранаты, сьлезацечны газ. Адбываліся перастрэлкі. Пратэстоўцы ўзброіліся арматурай, палкамі, камянямі. Яны білі паліцыю, падпальвалі аўтамабілі. Частка сілавікоў, як у горадзе Актаў, перайшла на бок пратэстоўцаў.
Пратэсты закранулі амаль усю краіну: горад нафтавікоў Жанаэзен і цэнтар Мангыстаўскай вобласьці Актаў (адкуль пачаліся пратэсты), былую сталіцу краіны і найбуйнейшы горад краіны Алматы, цяперашнюю сталіцу Нур-Султан (былую Астану), буйныя гарады Шымкент, Караганду і Актэбе, а таксама многія іншыя гарады і мястэчкі.
Ранкам 5 студзеня прэзыдэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў адправіў урад у адстаўку.
Надзвычайнае становішча ўвялі ва ўсёй краіне. У Нур-Султане, Алматы, Мангыстаўскай вобласьці ўвялі камэнданцкі час.
Эпіцэнтрам пратэстаў стаў горад Алматы.
5 студзеня пратэстоўцы ўварваліся ў акімат Алматы, захапілі былую прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю, разграмілі будынак з офісам кіруючай партыі «Нур-Отан». У будынку акімату і пракуратуры Алматы, а таксама былой рэзыдэнцыі пачаўся пажар. Пратэстоўцы захапілі і разграмілі будынак тэлеканала «Мир24» і яшчэ некалькіх тэлеканалаў. Завалодалі будынкам Камітэту нацыянальнай бясьпекі ў Алматы.
Увечары 5 студзеня пратэстоўцы захапілі аэрапорт у Алматы.
У Алматы шмат разгромленых будынкаў, крамаў, спаленых аўтамабіляў.
5 студзеня ва ўсёй краіне адключылі правадны інтэрнэт і галасавую сувязь, дагэтуль блякавалі мабільны інтэрнэт. Спынілі вяшчаньне буйныя тэлеканалы Казахстану.
Пачаліся страйкі. Спынілі вытворчасьць мэталюргічныя заводы ў горадзе Балхаш, нафтагазавае прадпрыемства «Мангыстаўмунайгаз» у Мангыстаўскай вобласьці.
5 студзеня прэзыдэнт краіны Такаеў заявіў, што ўзначаліць Раду бясьпекі Казахстану замест Назарбаева, і паабяцаў дзейнічаць «максымальна жорстка». Назарбаеў пайшоў у адстаўку. У горадзе Талдыкарган пратэстоўцы павалілі помнік Назарбаеву.
Пратэстоўцы запатрабавалі таксама сыходу з пасады Такаева.
У ноч на 6 студзеня Такаеў запрасіў дапамогі ў АДКБ.
6 студзеня першыя вайскоўцы ў межах місіі АДКБ прыбылі ў Казахстан.
На 6 студзеня казаскія мэдыя паведамілі пра дзясяткі забітых сярод цывільнага насельніцтва, 18 ахвяраў сярод сілавікоў, параненыя 748 праваахоўнікаў. Вярхоўны камісар ААН заявіў пра прыкладна тысячу параненых чалавек толькі ў Алматы.
6 студзеня МУС Казахстана паведаміла пра 2298 затрыманых. Тым часам на афіцыйным узроўні Астану перасталі называць Нур-Султанам, як назвалі горад у гонар дыктатара Назарбаева.
7 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што падчас так званай «зачысткі» ў самым буйным горадзе краіны, Алматы, загінулі 26 «узброеных злачынцаў», яшчэ 18 атрымалі раненьні, а ўсе адміністрацыйныя будынкі ў гарадах Казахстану «вызваленыя і ўзятыя пад узмоцненую ахову».
Таксама ў выніку «сутыкненьня з хуліганскім натоўпам» параненыя 216 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Алматы і Шымкенце, паведаміла прэс-служба вайсковага фармаваньня.
Раніцай 7 студзеня прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэньні контратэрарыстычнага штабу заявіў, што «ў значнай ступені наведзены канстытуцыйны лад ва ўсіх рэгіёнах краіны».
Пазьней 7 студзеня Такаеў выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны, у якім заявіў, што даў загад праваахоўным органам і войску адкрываць агонь на паражэньне без папярэджаньня.
9 студзеня Такаеў выдаліў свой твіт пра тое, што на Казахстан нібыта напалі 20 тысяч тэрарыстаў, але на наступны дзень сказаў, што «ў агрэсіі супраць Казахстану ўдзельнічалі баявікі з цэнтральнаазіяцкіх краінаў, Афганістану і Блізкага Ўсходу».
У той жа дзень стала вядома пра дзьве сьмерці: кіраўніка абласной паліцыі і палкоўніка камітэту нацбясьпекі.
Паводле расьсьледаваньня The Telegraph, малодшая дачка Назарбаева вывела з Казахстану 300 мільёнаў даляраў і патраціла частку грошай на нерухомасьць за мяжой.
Раніцай 11 студзеня Такаеў заявіў, што кантынгент АДКБ пачнуць выводзіць з Казахстану праз 2 дні. Ён запэўніў Мажыліс у тым, што ўлады ўсё вярнулі пад кантроль.