Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы падчас пратэстаў пацярпелі сама меней 190 чалавек, большасьць зь іх паліцыянты


Горад Алматы 5 студзеня 2022 году, людзі на фоне палаючай машыны

У горадзе Алматы падчас пратэстаў па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 190 чалавек, 7 асобаў знаходзяцца ў рэанімацыі.

Колькасьць пацярпелых паведаміла ўпраўленьне грамадзкага здароўя Алматы. У мэдустановы зьвярнуліся 150 чалавек па хуткай дапамозе і 40 прыехалі самастойна. Шпіталізавалі 40 чалавек, у тым ліку ў рэанімацыі знаходзяцца 7 пацярпелых, зь іх 4 супрацоўнікі паліцыі. Сярод усіх пацярпелых — 137 паліцэйскіх і 53 цывільныя асобы.

Пратэсты ў Казахстане супраць рэзкага росту цэнаў на энэрганосьбіты пачаліся 2 студзеня.

У ноч з 4 на 5 студзеня народнае абурэньне перацякло ў баі з паліцыяй, людзі ўва многіх гарадах краіны напярэдадні ўвечары запатрабавалі поўнага сыходу з палітыкі былога прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, а таксама палітычных рэформаў.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўраду пасьля трэцяга дня пратэстаў. У некаторых рэгіёнах увялі камэнданцкую гадзіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG