Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя заявіла, што сама будзе вырашаць, ці ўступаць ёй у NATO


Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ (справа) і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Хельсінкі, 3 сакавіка 2020

Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і прэм’ер-міністар гэтай краіны Сана Марын у сваіх навагодніх зваротах да суграмадзян падкрэсьлілі, што Фінляндыя захоўвае за сабой права у любы час зьвярнуцца да NATO з просьбай аб прыёме яе ў гэты вайскова-палітычны саюз.

Заявы прагучалі на фоне паведамленьняў аб магчымым уварваньні расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.

Прэзыдэнт Нііністэ сказаў: «Права Фінляндыі свабодна выбіраць свой шлях уключае і магчымасьць далучэньня да NATO, калі мы самі зробім такі выбар».

Прэм’ер-міністар Марын заявіла, што кожная краіна мае права выбіраць сваю палітыку бясьпекі. «Мы засвоілі ўрокі гісторыі, і мы не саступім права на свабоду выбару», — сказала яна.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на мінулым тыдні заявіў, што далучэньне Фінляндыі і Швэцыі да NATO будзе мець сур’ёзныя вайсковыя і палітычныя наступствы, якія запатрабуюць адэкватнага адказу расейскага боку.

  • Адміністрацыя Байдэна і кіраўніцтва NATO неаднаразова заяўлялі, што альянс праводзіць палітыку адчыненых дзьвярэй і што ніякая краіна ня будзе мець права вэта на імкненьне іншай дзяржавы ўступіць у альянс.
  • Выведкі краінаў NATO западозрылі Расею ў падрыхтоўцы поўнамаштабнага наступу ва Ўкраіне. Крэмль гэтыя пляны катэгарычна адмаўляе і, у сваю чаргу, настойвае на гарантыях бясьпекі ад NATO.
  • Масква, па словах Пуціна, дамагаецца «цьвёрдых прававых гарантый, якія выключаюць прасоўваньне NATO на ўсход і разьмяшчэньне пагрозьлівых сыстэм узбраеньня ў непасрэднай блізкасьці ад расейскіх межаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG