Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік САЗ: каранавірусная пандэмія скончыцца ў 2022, калі вакцыны будуць разьмяркоўвацца справядліва


Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што 2022-ы можа стаць апошнім годам пандэміі каранавірусу, але толькі пры ўмове, калі краінам сьвету ўдасца скончыць з несправядлівасьцю і няроўнасьцю пры разьмеркаваньні вакцын.

У сваім звароце напярэдадні новага году Гебрэесус назваў прычынай зьяўленьня новага варыянту каранавірусу «Омікрон» «вузкі нацыяналізм і стварэньне празьмерных запасаў вакцын некаторымі краінамі».

На думку кіраўніка САЗ, такі падыход стварыў «ідэальныя ўмовы для зьяўленьня „Омікрона“». «І чым даўжэй будзе парушацца прынцып справядлівасьці, тым вышэйшая рызыка далейшых зьмяненьняў гэтага вірусу, якія мы ня можам ні прадухіліць, ні прадказаць», — дадаў Гебрэесус.

«Цяпер, калі мы ўступаем у трэці год гэтай пандэміі, я ўпэўнены, што гэта будзе год, у якім мы скончым з ёй, але толькі калі мы зробім гэта разам, — заявіў кіраўнік САЗ. — Калі мы скончым зь несправядлівасьцю, мы зможам пакласьці канец пандэміі».

Раней САЗ паставіла задачу вакцынаваць сама менш 40% насельніцтва ва ўсіх краінах сьвету. Цяпер арганізацыя лічыць, што для заканчэньня пандэміі неабходна да ліпеня 2022 году вакцынаваць 70 працэнтаў жыхароў плянэты.

Паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце зарэгістравана ўжо 288 мільёнаў выпадкаў COVID-19, 5,4 мільёна чалавек памерлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG