Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША і Францыі фіксуюцца рэкорды прыросту хворых на COVID-19


Ілюстрацыйная выява

ЗША і Францыя паведамілі аб самым высокім сутачным прыросьце хворых каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 за ўвесь час пандэміі.

Паводле інфармацыі амэрыканскіх Цэнтраў кантролію і прафіляктыкі захворваньняў, у панядзелак у Злучаных Штатах было зарэгістравана больш за 440 тысяч новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Улады адначасова адзначаюць, што лічба можа не адлюстроўваць рэальнай сытуацыі, бо сьвяткаваньне Калядаў унесла зьмены ў працу цэнтраў тэставаньня.

У Францыі антрырэкорд у хворых быў зафіксаваны ў аўторак — амаль 180 тысяч новых выпадкаў. Раней міністар здароўя краіны Аліўе Веран папярэдзіў, што на пачатак студзеня заражэньняў можа быць 250 тысяч за дзень.

28 сьнежня рост захворваньня таксама быў адзначаны ў Італіі, Грэцыі, Партугаліі і Англіі, піша «Бі-бі-сі».

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя заяўляла аб высокай рызыцы заражэньняў штамам каранавірусу «Омікрон» і трывожных паказчыках у сваіх штотыднёвых справаздачах.

Паводле справаздачы САЗ за аўторак, колькасьць новых заражэньняў каранавірусам праз розныя штамы ў Эўропе павялічылася за тыдзень на 57%, у амэрыканскім рэгіёне — на 30%. «Омікрон», які экспэрты лічаць больш заразным, чым усе папярэднія варыянты, мяркуючы па папярэдніх высновах, зьніжае небясьпеку шпіталізацыі хворага на 30-70%, калі параўноўваць яго са штамам «Дэльта». Аднак асьцярогі наконт перагрузкі шіталяў захоўваюцца з прычыны хуткага распаўсюджваньня «Омікрону».

Упершыню штам каранавірусу «Омікрон» быў выяўлены ў лістападзе на поўдні Афрыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG