Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 сьнежня: пэнсіянэрцы Алене Гнаўк прысудзілі 1450 рублёў штрафу

абноўлена

Алена Гнаўк, архіўнае фота

Перасьлед беларусаў за іх грамадзкую і палітычную пазыцыю не спыняецца. Свабода працягвае штодня весьці яго хроніку.

«Была абураная несправядлівым ужываньнем сілы». Затрымалі намесьніцу дырэктара менскай гімназіі і яе дачку

У праўладных тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя аб затрыманьні намесьніцы дырэктара сталічнай гімназіі № 42 Сьвятланы Хромавай. Яны выклалі відэа, дзе жанчына расказвае пра ўдзел у акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Па словах жанчыны, яна была абураная несправядлівым ужываньнем сілы з боку міліцыі, таму выходзіла на маршы.

Таксама паведамляецца, што затрымалі і дачку Сьвятланы Хромавай. Сьцьвярджаецца, што ў дачыненьні да іх распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Пэнсіянэрцы Алене Гнаўк прысудзілі 1450 рублёў штрафу

64-гадовай берасьцейскай актывістцы Алене Гнаўк прысудзілі 50 базавых велічыняў штрафу (1450 рублёў) паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляе «Вясна | Брэст».

Алену Гнаўк затрымалі 26 сьнежня за «бел-чырвона-белы пікет» каля яе дому — зачэпкаю стаў фатаздымак жанчыны ў Instagram. Тры дні да суду жанчына правяла ў пружанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Алену Гнаўк у траўні 2021 году асудзілі на два гады хатняй «хіміі» ў межах берасьцейскай «карагоднай справы». У верасьні яна атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачаньня, Алена Гнаўк падчас разгляду яе мінулай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакараньне — тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG