Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ліквідацыі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» суд у Расеі вырашыў забараніць аднайменны праваабарончы цэнтар


Маскоўскі гарадзкі суд вырашыў ліквідаваць праваабарончы цэнтар «Мэмарыял», прызнаны ў Расеі «замежным агентам». Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Вярхоўны суд Расіі ліквідаваў міжнароднае таварыства «Мэмарыял».

Маскоўская пракуратура падала ў суд на праваабарончы цэнтар. Міністэрства юстыцыі Расеі і пракуратура сьцьвярджалі, што цэнтар сыстэматычна ўтойваў інфармацыю аб выкананьні функцый замежнага агента, а менавіта не маркіраваў свае публікацыі. На думку пракурора, гэта выклікае ў расейцаў дэпрэсію.

Акрамя таго, з пазову вынікае, што пракуратура знайшла ў публікацыях праваабарончага цэнтру «прыкметы апраўданьня тэрарызму». На пасяджэньні пракурор заявіў, што праваабарончы цэнтар «падтрымаў усе пратэсты» і спрыяў «фармаваньню нэгатыўнага ўспрыманьня» расейскіх судоў.

Таксама «Мэмарыял» быў асуджаны за партнэрства з праваабарончым праектам «ОВД-Инфо», які, паводле абвінавачаньня, «апраўдваў экстрэмізм».

Праваабаронцы адпрэчвалі ўсе прэтэнзіі да іх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG