Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кіруе беларусамі? Дасьледаваньне каштоўнасьцяў


Менск, 16 жніўня 2020

Якіх каштоўнасьцяў прытрымліваюцца беларусы? Чым яны адрозьніваюцца ў каштоўнасьцях ад іншых поставецкіх краінаў і ад краінаў Эўразьвязу? Як мяняліся каштоўнасьці беларусаў на працягу 30 гадоў? Ці сталі падзеі 2020 году вынікам кардынальнай зьмены таго, у што вераць беларусы?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётр Рудкоўскі.

Рудкоўскі

  • Каштоўнасьці — гэта ўстойлівыя кагнітыўныя шаблёны ў розуме чалавека, якія ўплываюць на ўспрыманьне выгадаў і выдаткаў.
  • Цыкль дасьледаваньняў каштоўнасьцяў пачаўся ў 1981 годзе, напачатку толькі ў заходніх краінах.
  • Пачынаючы з 1990 году, апытаньні па каштоўнасьцях уключалі ў сябе і беларускае грамадзтва.
Пётр Рудкоўскі
Пётр Рудкоўскі
  • У 1990-2018 гадах у Беларусі праводзіліся 6 хваляў апытаньня.
  • Мы аналізавалі дадзеныя апытаньняў праз прызму сэкулярных і эмансыпацыйных каштоўнасьцяў.
  • Звычайна калі гаворыцца пра сэкулярныя каштоўнасьці, маецца на ўвазе стаўленьне да рэлігійнай веры.
  • Аднак у адпаведнасьці з канцэпцыяй нямецкага палітоляга Крыстыяна Вэнцэля гэтыя каштоўнасьці — гэта дыстанцыянаваньне ад разнастайных аўтарытэтаў: ад царквы і рэлігіі да дзяржавы і бацькоўскай улады.
  • Эмансыпацыйныя каштоўнасьці скіраваныя на вызваленьне ад інстытуцыйных абмежаваньняў: гэта і стаўленьне да жанчынаў, да сэксуальных меншасьцяў, устаноўка на аўтаномію.
  • Нашай задачай не было прасоўваньне нарматыўнай мадэлі, мы не накідалі сваё меркаваньне, якія каштоўнасьці добрыя, а якія — кепскія.
  • Паводле сэкулярных каштоўнасьцяў паміж Беларусьсю і Захадам, як і паміж Беларусьсю і Эўразіяй, няма выразных кантрастаў.
  • Паводле гэтага парамэтру Беларусь знаходзіцца крыху бліжэй да Захаду, чым да групы краінаў Эўразіі.
  • На гэты паказьнік уплывае, прынамсі, нізкі ўзровень патрыятызму ў беларусаў.
  • Адносна эмансыпацыйных каштоўнасьцяў усясьветнае дасьледаваньне каштоўнасьцяў фіксуе раскол паміж Эўропай і Эўразіяй, і Беларусь значна бліжэйшая да эўразійскай групы краінаў.
  • Хаця паводле гэтага паказьніку Беларусь бліжэйшая да Эўропы, чым усе астатнія эўразійскія краіны — Армэнія, Казахстан, Кіргізстан і Расея.
  • Паводле эмансэпацыйных каштоўнасьцяў Цэнтральная Эўропа — яна паміж Заходняй Эўропай і эўразійскімі краінамі.
  • Сярод усіх узроставых груп тыя беларусы, што нарадзіліся ў 1994–2002 гады, характарызуюцца адносна высокай прыхільнасьцю да pro-life, высокім паказьнікам аўтаноміі і найніжэйшым узроўнем патрыятызму.
  • У Беларусі паводле каштоўнасьцяў няма расколу паміж Усходам і Захадам. За нешматлікімі выключэньнямі, каштоўнасныя прэферэнцыі разьмяркоўваюцца больш-менш раўнамерна ва ўсходніх, заходніх і цэнтральных рэгіёнах.
  • У стаўленьні да сэкулярна-эмансыпацыйных каштоўнасьцяў няма сур’ёзных разыходжаньняў паміж гараджанамі і сялянамі, гараджане ў цэлым больш прыхільныя гэтым каштоўнасьцям, але перавага мінімальная.
  • Маладому пакаленьню найбольш уласьцівыя і сэкулярныя, і эмансыпацыйныя каштоўнасьці. Але па меры сталеньня ўзроставай групы погляды людзей часткова мяняюцца.
  • Моладзь найбольш прыхільная эўраінтэграцыі. Але па меры сталеньня ладная частка яе мяняе свае погляды, робіцца больш праэўразійскай.
  • Была гіпотэза, што ўстаноўкі моладзі ў гэтым пытаньні будуць апаноўваць усё большую частку грамадзтва.
  • Але гэта не зусім спраўдзілася.
  • Паміж памерамі даходаў рэспандэнтаў і прыняцьцем сэкулярна-эмансыпацыйных каштоўнасьцяў карэляцыя даволі пераканаўчая, больш заможныя беларусы больш прыхільныя гэтым каштоўнасьцям.
  • А вось паміж узроўнем адукацыі і прыхільнасьцю гэтым каштоўнасьцям карэляцыя ледзь прыкметная.
  • За два тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мы апублікавалі ўступны агляд дынамікі каштоўнасьцяў за апошнія 10 гадоў.
  • Там ішлося пра патэрналізм, веру ва ўласныя сілы, стаўленьне да канкурэнцыі.
  • І тады я зафіксаваў, што за 10 гадоў да 2020 адбыліся істотныя зьмены ў стаўленьні да гэтых каштоўнасьцяў: значнае зьмяншэньне патэрналізму, значны рост веры ва ўласныя сілы, істотнае паляпшэньне стаўленьня да канкурэнцыі і няроўнасьці даходаў.
  • На пратэстны выбух 2020 году паўплывалі і сытуацыйныя фактары: пандэмія, эканамічныя праблемы, зьяўленьне такіх яскравых фігураў, як Віктар Бабарыка.
  • Але зрух у каштоўнасьцях на працягу менш чым 10 гадоў таксама адыграў у гэтым важную ролю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG