Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя: За дзень 1921 выпадак каранавірусу. Максымум за апошні месяц


Ілюстрацыйнае фота

Апошні раз больш за 1900 выпадкаў каранавірусу фіксавалі 14 лістапада.

Учора Міністэрства здароўя паведаміла пра 1203 выпадкі, у сераду — 1654, у аўторак — 832, панядзелак — 834. З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 691 072 чалавекі са станоўчым тэстам на ковід. Адужалі 683 403.

За мінулыя содні выпісалі 2153 чалавекі, памерлі 17 чалавек, за ўвесь час — 5 466. Праўда, паводле незалежных зьвестак, лічбы хворых і памерлых афіцыйная статыстыка заніжае ў некалькі разоў.

У час, калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон», улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю».

21 сьнежня Савет міністраў Беларусі пастанавіў зьмякчыць патрабаваньні да самаізаляцыі кантактных асобаў першага і другога ўзроўняў і людзей, якія прыяжджаюць у краіну (як беларускіх грамадзянаў, так і іншаземцаў). Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму ў мэдычных установах паставілі афіцыйны дыягназ COVID-19. Акрамя таго, пачынаючы з 22 сьнежня кантактам першага і другога ўзроўняў ня будуць выдаваць бальнічныя. Міністэрства нагадвае, што ад сёньня самаізаляцыя стасуецца выключна да тых, хто мае каранавірус.

Міністэрства здароўя раней паведаміла, што лякарні ўсёй Беларусі пераходзяць у звыклы рэжым працы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG