Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19. У Бэльгіі 25 сьнежня закрыюць калядныя кірмашы


Сьвяточны Брусэль

Урад краіны падкрэсьлівае, што хоча ўнікнуць усёабдымных абмежаваньняў, таму вымушаны ісьці на некаторыя забароны проста цяпер.

У сувязі з імклівым распаўсюдам штаму «Омікрон» бэльгійскія ўлады ўвялі новыя санітарныя абмежаваньні, у тым ліку на традыцыйныя калядныя кірмашы, піша The Brussels Times.

Новыя захады закліканыя да запаволеньня пашырэньня каранавірусу і яго штаму «Омікрон». Іх абвясьціў прэм’ер-міністар Бэльгіі Аляксандар Дэ Кро. Зь нядзелі, 26 сьнежня, будуць забароненыя ўсе масавыя падзеі ў памяшканьнях (акрамя збораў у межах аднаго дома). Гэта датычыцца ўстаноў, дзе ёсьць месцы — кінатэатры, тэатры, канцэртныя залі і іншыя.

У той жа час бібліятэкі, музэі, спартовыя пляцоўкі і адкрытыя басэйны будуць працаваць з захаваньнем захадаў засьцярогі. Усе спартовыя спаборніцтвы пройдуць без гледачоў.

Вулічная дзейнасьць з намётамі і павільёнамі адмяняецца. Гэта тычыцца і традыцыйных калядных кірмашоў, і так званых «зімовых вёсак». Крамы павінны абслугоўваць пакупнікоў з разьліку 10 кв. м вольнай плошчы на чалавека.

Патрабаваньні да дыстанцыйнай працы застаюцца нязьменнымі — чатыры дні на тыдзень работнікі павінны працаваць дома, за выключэньнем вытворчасьцяў, якія патрабуюць асабістай прысутнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG