Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія закрывае пачатковыя школы з прычыны пашырэньня штаму «Омікрон»


Дэманстрацыя супраць «пашпартоў здароўя» ў Капэнгагене

Урад Даніі ўводзіць карантынныя абмежаваньні для барацьбы з каранавірусам, у прыватнасьці новым штамам «Омікрон».

Новыя абмежаваньні прадугледжваюць закрыцьцё пачатковых школаў з 15 сьнежня. Рэстараны і бары будуць зачыненыя зь пятніцы. Акрамя таго, урад заклікаў грамадзян працаваць дыстанцыйна і адмяніў масавыя сходы, у тым ліку калядныя вечарыны, піша Metro.

Прэм’ер-міністарка краіны Мэтэ Фрэдэрыксэн запэўніла, што ўрад зробіць усё магчымае, каб пазьбегнуць строгага карантыну, але ў апошнія тыдні ў краіне назіраецца рэзкі скачок захворваньня на COVID-19.

«Мы па-ранейшаму лічым, што вялікую частку грамадзтва можна захаваць адкрытай з дапамогай вакцынацыі», — сказала яна.

Паводле апошніх дадзеных, ва ўсім сьвеце выяўлена 268,1 мільёна выпадкаў заражэньня каранавірусам. Амаль 5,3 мільёна чалавек памерлі і 241,3 мільёна адужалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG