Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку вырашылі абмежаваць маштаб навагодніх урачыстасьцяў праз «Омікрон»


Сустрэча 2021 году на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку
Сустрэча 2021 году на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку

Толькі 15 тысяч чалавек, замест традыцыйных 58 тысяч, змогуць прысутнічаць на навагоднім сьвяце ў цэнтры Мангэтану, на Таймс-сквэр.

Улады Нью-Ёрку значна абмяжуюць колькасьць людзей, якім будзе дазволена знаходзіцца ў цэнтры гораду на Таймс-сквэр падчас сустрэчы Новага году, заявіў у чацьвер мэр гораду Біл дэ Блязіё, растлумачыўшы такія абмежаваньні ўсплёскам заражэньня каранавірусам, выкліканых штамам «амікрон», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ужо другі год запар пандэмія COVID-19 азмрочвае сьвяточныя мерапрыемствы на знакамітым скрыжаваньні ў цэнтры Мангэтана, на якія звычайна зьбіраюцца вялізныя натоўпы людзей. Як правіла, шматгадзінная забаўляльная праграма завяршаецца апоўначы падзеньнем гіганцкага крыштальнага шара, азначаючы пачатак новага года. Тэлевізійную трансьляцыю сьвята на Таймс-сквэр глядзяць мільёны людзей па ўсім сьвеце.

Сёлета гарадзкія ўлады дазволяць праход толькі траціне ад звычайнай колькасьці наведнікаў, якія будуць знаходзіцца на дзясятках абгароджаных назіральных пляцовак, устаноўленых на Таймс-сквэр, што дазволіць выконваць сацыяльнае дыстанцыяваньне. Наведнікі павінны будуць прад’явіць доказы поўнай вакцынацыі, на час сьвята будзе ўстаноўлены масачны рэжым.

«Звычайна на назіральных пляцоўках зьбіраюцца каля 58 тысяч чалавек, сёлета на ўрачыстасьці зьбярэцца каля 15 тысяч чалавек», — гаворыцца ў заяве дэ Блязіё.

Акрамя таго, доступ да назіральных пляцовак пачнецца прыкладна ў 15:00, гэта значыць пазьней, чым у мінулыя гады.

Год таму, калі вакцыны супраць COVID-19 знаходзіліся на раньняй стадыі ўкараненьня, на сьвяце прысутнічала вельмі абмежаваная колькасьць наведнікаў, у тым ліку супрацоўнікаў службаў экстранай дапамогі і іхных семʼяў.

Апошнія дні ў Злучаных Штатах рэзка ўзрасла колькасьць выпадкаў заражэньня COVID-19 з прычыны хуткага распаўсюджваньня штаму «Омікрон». У цяперашні час «Омікрон» зьяўляецца прычынай 73% заражэньня каранавірусам па ўсёй краіне і да 90% выпадкаў у некаторых рэгіёнах, уключаючы паўночны ўсход і паўднёвы ўсход ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG