Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаў працу сайт sojka.io — там парады пра захаваньне здароўя, інфармацыя пра беларускія ініцыятывы і нацыянальныя каштоўнасьці


Сайт sojka.io
Сайт sojka.io

«Галоўнае наша жаданьне — свабодная краіна, росквіт і незалежнасьць. Перамога над страхам і няўпэўненасьцю, захаваньне сіл і энэргіі для дасягненьня сваёй мэты», — зазначае рэдакцыя ў сваім «Маніфэсьце».

Тэксты будуць «аб тым, каб перастаць адчайвацца і пачаць дзейнічаць у рамках сваіх магчымасьцяў», піша sojka.io.

«Нашы палітвязьні танчаць за кратамі і малююць на нарах, спрабуюць пакончыць з сабой у зале суду і аб’яўляюць галадоўку. І ў нас няма часу ненавідзець адзін аднаго і шкадаваць сябе. Наша мэта — аб’яднацца і рабіць сваю справу, на фінішы ў нас — Беларусь», — падкрэсьлівае аўтарскі калектыў.

Сайт плянуе публікаваць інтэрвію і вялікія матэрыялы, у якіх будуць пісаць, як захаваць спакой і здароўе, як знайсьці сваіх у розных краінах, як дапамагчы зьняволеным і іх сем’ям, як вучыць беларускую мову і перадаваць яе дзецям.

«Кожны матэрыял мы рыхтуем і правяраем разам з экспэртамі, каб у ім зьмяшчаліся толькі актуальныя факты і практычныя парады», — заяўляюць аўтары праекту.

У найбліжэйшай пэрспэктыве — запусьціць падкасты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG