Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіская спэцслужба зьняпраўдзіла інфармацыю пра спыненьне крымінальнай справы супраць першага прэзыдэнта краіны


Аскар Акаеў па прылёце ў Бішкек з Масквы ў 2021 годзе, архіўнае фота
Аскар Акаеў па прылёце ў Бішкек з Масквы ў 2021 годзе, архіўнае фота

Кіргіскі Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі (ДКНБ) зьняпраўдзіў паведамленьні пра адмову ад крымінальнага перасьледу першага прэзыдэнта краіны Аскара Акаева. Наадварот, яму выставілі новае абвінавачаньне

Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.

Аб спыненьні крымінальнага перасьледу Акаева напярэдадні заявіў яго паплечнік Бекбалот Талгарбекаў пасьля таго, як Акаеў паляцеў у Маскву.

Акаеў, які ўцёк з краіны пасьля масавых пратэстаў у 2005 годзе, у 2021 годзе ўпершыню вярнуўся ў Бішкек, двойчы прыляцеўшы туды на допыты з Расеі. Пазьней у аўторак сам экс-прэзыдэнт заявіў у інтэрвію «Московскому комсомольцу», што ўсе справы супраць яго закрытыя.

Акаева падазраюць у карупцыі пры выдачы дазволу на распрацаваньне найбуйнейшага ў Цэнтральнай Азіі радовішча золата Кумтар. ДКНБ паведамляе, што расьсьледаваньне справы працягваецца, былому прэзыдэнту выставілі новыя абвінавачаньні ў гэтай справе, а ён «цалкам прызнаў сваю віну» і «актыўна супрацоўнічае са сьледзтвам». Ягоны бок заяву спэцслужбы пакуль не камэнтаваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG