Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці магчыма паразумецца з Лукашэнкам? Дыскусія экспэртаў


Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасьцю». Прэзыдэнцкі палац, Варшава
Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасьцю». Прэзыдэнцкі палац, Варшава

Ці магчымае прымірэньне пратэставай і ляялісцкай частак беларускага грамадзтва, да чаго заклікае пісьменьнік Артур Клінаў? Ці варта і магчыма вярнуцца ў часы да 2020 году? Ці застаецца беларускі народ суб’ектам палітычнага працэсу? Якая альтэрнатыва прымірэньню?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.

Мажэйка

  • Тэма, што рабіць у будучыні, для беларусаў актуальная. Таму інтэрвію Клінава выклікалі такую гарачую дыскусію.
  • Клінаў ідэалізуе нядаўнюю мінуўшчыну 2015-2019 гадоў на фоне таго, што адбываецца цяпер.
  • Наіўна спрабаваць вярнуцца ў мінуўшчыну.
Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка
  • 2020 год — вынік таго, да чаго высьпела беларускае грамадзтва.
  • Так, яно скарысталася пэрыядам адноснай лібэралізацыі 2015-2019 гадоў.
  • 2020 год — неадʼемная частка таго, па чым Клінаў сумуе і куды хоча вярнуцца.

Казакевіч

  • Рэакцыя на інтэрвію Клінава была больш зьвязаная з эмоцыямі, чым з аналітычным падыходам.
  • Варыянт Клінава — гэта прымірэньне, кампраміс дзеля незалежнасьці.
  • Гэты варыянт не рэалістычны, улада ўвесь гэты год дэманстравала, што яна ня хоча ніякага дыялёгу.
  • Той пэрыяд 2015-2020 году, які Клінаў лічыць «залатым», улада лічыць памылкай.
  • На думку ўлады, лібэралізацыя, стварэньне грамадзянскіх ініцыятываў, падрывалі рэжым.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Умацаваньне заходняга ўплыву, на іх погляд, спрыяла пратэстам.
  • Улады могуць спыніць рэпрэсіі толькі тады, калі перастануць лічыць сваіх апанэнтаў палітычнай праблемай.
  • Схема Клінава прадугледжвае, што людзі забываюць пра гвалт, прычым шчыра забываюць; палітвязьні пішуць пакаяльныя лісты, абяцаюць не займацца палітыкай.
  • Але ўнутры ўлады занадта шмат боязі паўтарэньня 2020 году.
  • Шмат хто зь іх не паверыць, што апазыцыя перастала, паводле іх лексыкі, «ірвацца да ўлады», а Захад не зьбіраецца «падрываць канстытуцыйны лад Беларусі».
  • Усе такія варыянты прадугледжваюць наяўнасьць даверу паміж бакамі.
  • Гэта тое, чаго ў Беларусі ў прынцыпе няма.

Мажэйка

  • Крэмль цяжка падазраваць у вялікай любові да субʼектнасьці беларускага народу.
  • Але Крэмль замаўляе дасьледаваньні, кшталту таго, якое праводзіў ВЦИОМ.
  • Там хочуць ведаць думку беларускага народу і разумеюць, што беларускі народ уплывае і будзе ўплываць на тое, што адбываецца ў Беларусі.
  • У развагах Клінава бракуе субʼектнасьці беларускага народу.
  • Яму бачыцца «рука Крамля» у дзеяньнях новай апазыцыі.
  • За гэта няма фактаў, ёсьць кансьпіралёгія і паўтарэньне тэзаў беларускай дзяржаўнай прапаганды.
  • Спадзеў на мірную дэмакратычную эвалюцыю беларускага рэжыму ўзору 2015-2019 году — гэта тое, пра што пісаў у сваім артыкуле ў красавіку летась Яўген Прэйгерман.
  • Калі зараз паўторыцца тое, што было пасьля 2010 году, то ў якім 2030 годзе мы зноў прыйдзем да паўтарэньня 2020 году.
  • Клінаў кажа, што асноўныя эмоцыі, якімі ён кіруецца, — гэта стома і страх.
  • Гэтыя пачуцьці і сапраўды зараз уласьцівыя шмат каму зь беларусаў.
  • Ёсьць праблемы з унутраным ціскам, прабуксоўваюць заходнія санкцыі.
  • Няма ідэальнага, лёгкага і гарантаванага шляху зьмены аўтарытарных рэжымаў.

Казакевіч

  • 2020 год — гэта аргумэнт за тое, што беларускі народ мае субʼектнасьць.
  • У 2018-2019 гадах апазыцыя фактычна прызнавала першынства Лукашэнкі, прызнавала правілы гульні аўтарытарнай дзяржавы.
  • А ў 2020 годзе робяцца шалёна папулярнымі людзі, якіх да таго ў палітыцы не было.
  • Людзі не забудуць 2020 году. І тыя, хто спужаўся на тым баку, таксама яго не забудуць.
  • На шчасьце, у Беларусі, у адрозьненьне ад Украіны, Кіргізстану ці Сырыі, раскол у грамадзтве значна менш глыбокі.
  • Ёсьць сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх большасьць апытаных гатовыя, каб іх апанэнты былі прадстаўленыя ва ўладзе.
  • Праўда, сярод прыхільнікаў Лукашэнкі большасьць нязгодная з тым, каб іх апанэнты былі прадстаўленыя ва ўладзе.
  • Няма ўзаемнай нянавісьці, выключэньня магчымасьці палітычнага суіснаваньня.
  • Грамадзкая аснова для прымірэньня даволі шырокая, калі мы будзем абапірацца на думкі большасьці з кожнага боку.

Мажэйка

  • «Мяккая беларусізацыя» ў 2015-2019 гадах сапраўды была: мы бачылі, якога колеру былі сьцягі на вуліцах у 2020 годзе.
  • Гэта адыграла сваю ролю.
  • Што тычыцца прэцэдэнтаў, дык дастаткова прыгадаць «круглы стол» у Польшчы ў 1989 годзе.
  • Такія «круглыя сталы» узьнікаюць, калі ўсе часткі грамадзтва ўсьведамляць, што з такім «сталом» лепш, чым безь яго.
  • Лукашэнка нядаўна на нарадзе казаў, што хопіць ганяцца за апазыцыянэрамі.
  • Ён таксама ўсьведамляе, што яго сыстэма губляе час.
  • Калі б мы пайшлі па шляху ўзброенага супрацьстаяньня, няма гарантыяў, што сытуацыя была б яшчэ горшай, чым яна цяпер ёсьць.
  • Калі б мы «завісьлі» і пэрыяд 2015-2019 гадоў расьцягнуўся яшчэ на 5 гадоў, не ўпэўнены, што гэта было б добра.
  • Яшчэ ў жніўні 2020 году Каардынацыйная рада і Ціханоўская і прапаноўвалі дыялёг, «круглы стол».
  • Але гэты дыялёг мусіць быць пра будучыню, а не пра вяртаньне ў мінуўшчыну.
  • Не на любых умовах варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў.
  • Мяркую, што Марыя Калесьнікава ня скажа „дзякуй“, калі яе вызваляць і вернуць у мінуўшчыну.
  • Калі палітвязьні выйдуць на ўмовах капітуляцыі, многія зь іх скажуць „Мы не за гэта змагаліся“.

Казакевіч

  • Аляксандар Лукашэнка і яго прыхільнікі за «круглы стол» не гатовыя.
  • Яны разумеюць, што такі «стол» прадугледжвае пэўную дэмакратызацыю, больш свабодныя выбары.
  • Яны тады могуць стаць палітычнай меншасьцю, і невядома, што большасьць зь імі зробіць.
  • У 1989 годзе польскія камуністы былі ў больш складаным становішчы, Масква тады перастала іх падтрымліваць.
  • Дэмакратычныя сілы гатовыя да дыялёгу. Ня маючы цяпер нічога, яны ў выніку перамоваў у любым выпадку нешта атрымаюць, нейкае палітычнае прадстаўніцтва.

Што было раней

  • Пісьменьнік Артур Клінаў у інтэрвію DW і Радыё Свабода выказаў думку, што неабходна прымірэньне пратэставай і ляялісцкай частак беларускага грамадзтва.
  • Паводле Клінава, формула прымірэньня: прызнаньне права ўлады на ўладу ў абмен на лібэралізацыю: спыненьне рэпрэсіяў, вызваленьне палітвязьняў, у пэўным сэнсе вяртаньне ў эпоху да 2020 году, у 2016-2019 гады.
  • Заявы пісьменьніка выклікалі гарачую дыскусію ў байнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG