Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беглы польскі салдат папрасіў прытулку ў Беларусі


Беларуска-польская мяжа.
Беларуска-польская мяжа.

Хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні статусу ўцекача прынята да разгляду, заявіў начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Яго цытуе ТГ-канал МУС Беларусі.

Хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні статусу ўцекача прынята да разгляду, заявіў начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«У органы ўнутраных справаў з Памежнай службы Беларусі ў адпаведнасьці з законам „Аб наданьні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу ўцекача“ паступіла хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні дадатковай абароны або прытулку. Хадайніцтва прынятае да разгляду, будзе прынятае законнае рашэньне», — заявіў прадстаўнік ведамства.

Зь ягоных словаў, тэрмін разгляду такіх хадайніцтваў да 6 месяцаў, а пры неабходнасьці можа быць прадоўжаны яшчэ на 3 месяцы.

Польскі салдат Эміль Чэчка перайшоў мяжу 17 сьнежня і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён нібыта «ня згодны з палітыкай Польшчы» стасоўна мігранцкага крызісу і практыкай негуманнага абыходжаньня зь мігрантамі.

Польскі бок у сваю чаргу зьвяртае ўвагу, што салдат меў праблемы з законам на радзіме, злоўжываў алькаголем і наркотыкамі.

Праваахоўныя органы Польшчы завялі на яго крымінальную справу за дэзэртырства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG