Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле памерлага пасьля разгону пратэстаў Аляксандра Віхора паставілі помнік


Аляксандар Віхор.

Аляксандар Віхор загінуў пасьля затрыманьня АМАПам 12 жніўня 2020 году ва ўзросьце 25 гадоў.

Аляксандра Віхора пахавалі 16 жніўня 2020 году на могілках у Касьцюкоўцы каля Гомля. Нядаўна сваякі загінулага хлопца паставілі яму помнік.

Вечарам 9 жніўня Аляксандра Віхора па дарозе дадому затрымалі сілавікі. Тры дні маці нічога не магла даведацца пра сына.

12 жніўня міліцыя паведаміла, што Аляксандар памёр у рэанімацыі. Сьледчы камітэт адмовіў у завядзеньні крымінальнай справы. Нібыта прычынай сьмерці 25-гадовага гамельчука Аляксандра Віхора сталі хваробы сардэчна-судзіннай сыстэмы, якія раптоўна абвастрыліся. Але, як сьцьвярджаюць родныя і сьведкі затрыманьня, Аляксандру было блага ад моманту затрыманьня, ён прасіў аб дапамозе, а ў адказ атрымліваў ад сілавікоў шматлікія ўдары.

Магіла Аляксандра Віхора
Магіла Аляксандра Віхора

Ахвяры беларускіх пратэстаў. Што важна ведаць

Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка (зьлева направа)
Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка (зьлева направа)

За ўвесь час пратэстаў пры розных абставінах загінулі сама меней 4 чалавекі. Пры гэтым улады і кіраўніцтва МУС ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук сілавікоў. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў:

  • Аляксандар Тарайкоўскі, 34 гады, Менск, застрэлены сілавікамі на вуліцы Прытыцкага;
  • Аляксандар Віхор, 25 гадоў, Гомель, памёр пасьля зьбіцьця ў міліцыі;
  • Генадзь Шутаў, 43 гады, Берасьце, застрэлены сілавіком;
  • Раман Бандарэнка, 31 год, Менск, пабіты да непрытомнасьці, памёр у шпіталі.

Таксама дагэтуль невядомыя абставіны сьмерці яшчэ некалькіх чалавек. Іх сваякі і сябры лічаць, што яны маглі быць забітыя падчас пратэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG