Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям'я чарговага загінулага ўдзельніка пратэстаў ня верыць у вэрсію міліцыі


Партызанскі праспэкт. Ілюстрацыйнае фота
Партызанскі праспэкт. Ілюстрацыйнае фота

19-гадовага хлопца, якога МУС Беларусі называе трэцім загінулым удзельнікам масавых пратэстаў, завуць Арцём Парукаў, паведамляе Эўрарадыё.

Па вэрсіі міліцыі, кіроўца VW заўважыў Парукава, які ішоў па праезнай частцы Партызанскага праспэкта, і папярэдзіў яго. Але хлопец не адрэагаваў і неўзабаве трапіў пад «Рэно».

Сваякі загінулага ня ведаюць, ці сапраўды ён удзельнічаў у масавых акцыях у той дзень. Яны ня вераць у вэрсію сьмерці хлопца, якую выклала міліцыя.

«У той момант Арцём дакладна ні ў чым не ўдзельнічаў, а проста ішоў дадому, – распавядае Эўрарадыё стрыечная сястра загінулага хлопца. – Але чамусьці – мы не разумеем, чаму – яму спатрэбілася перабегчы з таго боку вуліцы, на якім знаходзіцца наш дом, на іншы бок. Пешаходны пераход зусім побач – чаму ён не пайшоў па ім? Мы думаем, што ён трапіў пад машыну, спрабуючы ад некага ўцячы».

Улады прызналі два выпадкі сьмерці пры здушэньні пратэстаў: 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску і 25-гадовага Аляксандра Віхора ў Гомлі.

Паводле інфармацыі асьветніцка-сацыяльнага грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно», падчас вулічных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі загінулі як мінімум пяць чалавек.

Сьледчы камітэт зьняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG