Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два расейскія бамбавікі далёкага дзеяньня каля чатырох гадзін патрулявалі паветраную прастору Беларусі


Стратэгічныя бамбавікі Ту-22м3 кідаюць бомбы на невядомы аб’ект у Сырыі. 18 лістапада 2015

Два расейскія бамбавікі далёкага дзеяньня Ту-22м3 выканалі супольнае патруляваньне з авіяцыяй і войскамі СПА Беларусі і вярнуліся на аэрадром базаваньня ў Расейскую Фэдэрацыю, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у Міністэрстве абароны Расеі.

«Падчас палёту самалётаў далёкай авіяцыі былі адпрацаваныя пытаньні дзеля вырашэньня супольных задач з авіяцыяй і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў міністэрстве.

Адзначаецца, што працягласьць палёту склала каля 4 гадзін.

«Усе пастаўленыя задачы выкананыя поўнасьцю. Бамбавікі Ту-22м3 вярнуліся на аэрадром базаваньня на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі», — паведамілі вайскоўцы.

Бамбавікі Ту-22М3, якія належаць Паветрана-касьмічным сілам Расеі, пачалі патруляваць межы ў паветранай прасторы Беларусі 10 лістапада. Тады Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што, пачынаючы з таго дня, такія палёты будуць рэгулярнымі. Таксама ў неба падымалі зьнішчальнікі, «якія ўваходзяць у камплект адзінай рэгіянальнай сыстэмы войскаў супрацьпаветранай абароны».

Да таго ж уздоўж мяжы з Эўразьвязам беларускія ўлады павялічылі колькасьць дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны.

11 лістапада 2 расейскія Ту-ТУ-160 вучыліся кідаць бомбы на адным зь беларускіх палігонаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG