За год у Польшчу зь Беларусі спрабавалі незаконна трапіць амаль 40 тысяч чалавек

Ілюстрацыйнае фота. На польска-беларускай мяжы
Ілюстрацыйнае фота. На польска-беларускай мяжы

З пачатку 2021 году мяжу з Польшчай спрабавалі нелегальна перайсьці 39,1 тыс. чалавек, паведаміла Польская памежная служба 18 сьнежня ў Twitter.

Паводле ведамства, у ноч на 18 сьнежня на ўчастку, які ахоўвае аддзел польскай памежнай службы ў Чарэмшы, група з 32 чалавек спрабавала гвалтоўна прарвацца празь мяжу. Польскае ведамства сьцьвярджае, што ўсё гэта адбывалася «пад наглядам беларускіх службаў».

«У афіцэраў і салдат польскіх войскаў кідалі камяні і асьляплялі іх лазэрамі. Усіх затрымалі», — гаворыцца ў паведамленьні Памежнай службы Польшчы.

Агулам у сьнежні беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсьці 1,2 тысячы чалавек.

17 сьнежня падляская паліцыя паведаміла аб затрыманьні двух грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Ўкраіны за пасобніцтва ў нелегальнай міграцыі: яны спрабавалі перавезьці празь мяжу 8 мігрантаў.

​
XS
SM
MD
LG