Мігранцкі крызіс: у Польшчы зафіксавалі 93 спробы незаконнага перасячэньня мяжы

Мяжа Беларусі і Польшчы. 6 сьнежня 2021 году.
Мяжа Беларусі і Польшчы. 6 сьнежня 2021 году.

МУС Літвы абмяркоўвае зь Іракам спосабы найхутчэйшага вяртаньня мігрантаў на Радзіму.

16 сьнежня 9 чалавек спрабавалі пераправіцца ў бок Польшчы на лодцы, паведамляе польская памежная служба.

Таксама ведамства адзначае, што ў аб’екце ахоўваемым памежнікамі група з 11 чалавек сілай хацела прарвацца праз мяжу, кідаючы пэтарды.

Пры гэтым усё больш мігрантаў вяртаецца эвакуацыйнымі рэйсамі на Радзіму.

Так, учора Міністар унутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус на сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства міграцыі і перамяшчэньня асоб Ірак абмеркаваў магчымасьці хутчэйшага вяртаньня іракцаў, якія нелегальна трапілі ў Літву, у краіну іх паходжаньня, паведамляе Delfi.lt.

Паводле зьвестак літоўскага МУС, сёлета ў краіне папрасілі прытулку каля 2,5 тысяч грамадзян Ірака. Толькі 4 яго атрымалі. Астатнія 2000 мігрантаў чакаюць вяртаньня ў Ірак, каля 300 мігрантаў ужо добраахвотна скарысталіся гэтай магчымасьцю.

​
XS
SM
MD
LG