Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя паведаміла, што ў Беларусі поўную вакцынацыя прайшлі 3 мільёны 298 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Паводле міністэрства, больш за 92 тысячы супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

У Рэспубліцы Беларусь больш за 4 282 000 чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, піша Міністэрства здароўя.

Зь іх больш за 3 298 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі атрымаўшы ўсе неабходныя прышчэпкі.

Статыстыка па рэгіёнах (поўная вакцынацыя):

  • Берасьцейская вобласьць — больш за 422,1 тыс. чалавек;
  • Віцебская — больш за 349,1 тыс.;
  • Гомельская — больш за 563,4 тыс.;
  • Горадзенская — больш за 394,5 тыс.;
  • Менск — больш за 641,5 тыс.;
  • Менская вобласьць — больш за 424,1 тыс.;
  • Магілёўская вобласьць — больш за 414,7 тыс.

Вакцынацыя на тэрыторыі Беларусі вядзецца кітайскімі, а таксама расейскімі прэпаратамі, у тым ліку беларускага разьліву. 16 сьнежня стала вядома, што Міністэрства здароўя выдала дазвол на завоз і выкарыстаньне вакцыны «КовиВак». Гэта яшчэ адна прышчэпка расейскай вытворчасьці.

Улады раней адмовіліся завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад COVID-19. Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што Эўразьвяз перадасьць беларусам вакцыну ад COVID-19. Цяпер вырашаецца, як гэта зрабіць тэхнічна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG