Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве заявілі пра «гатоўнасьць садзейнічаць» расейцу Папову, якога асудзілі ў Гомлі на 16 гадоў турмы


Асуджаныя ў Гомлі палітвязьні Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзьмітры Папоў.
Асуджаныя ў Гомлі палітвязьні Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзьмітры Папоў.

Міністэрства замежных спраў Расеі «ўважліва адсочвае» сытуацыю зь Дзьмітрыем Паповым, пакараным 16 гадамі калёніі ў «справе Ціханоўскага».

Пра гэта прадстаўніца замежнапалітычнага ведамства Расеі Марыя Захарава паведаміла тэлеканалу «Дождж».

Яна паінфармавала, што супрацоўнікі консульскага аддзелу «неаднаразова наведвалі» Дзьмітрыя Папова ў СІЗА № 1 Менску, а таксама «падтрымліваюць пастаянны кантакт» зь яго адвакатам. Скаргаў на здароўе і ўмовы ўтрыманьня расейскі грамадзянін не выказваў.

Сёлета ў чэрвені Дзьмітрый Папоў напісаў ліст сваёй сястры, у якім папрасіў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна пазбавіць яго грамадзянства «з прычыны адсутнасьці хоць якой дапамогі». Ён адзначыў, што больш за год чакаў, ці сапраўды «Расея сваіх не кідае», як неаднаразова казаў сам Пуцін. Аднак за час пасьля арышту яго толькі аднойчы наведаў расейскі консул.

«Я не хачу мець пашпарт краіны, якая гатова ахвяраваць сваімі грамадзянамі ў інтарэсах іншай краіны», — заявіў тады палітвязень.
14 сьнежня ў Гомлі абвясьцілі прысуд фігурантам крымінальнай справы, сярод якіх быў і Дзьмітрый Папоў. Яго абвінавацілі ў «распрацоўцы і адміністраваньні інтэрнэт-рэсурсаў апазыцыйнай накіраванасьці», пакараўшы 16 гадамі калёніі. Такі ж тэрмін атрымаў і Арцём Сакаў.

Сяргею Ціханоўскаму прызначылі 18 гадоў пазбаўленьня волі, Ігару Лосіку і Ўладзімеру Цыгановічу — па 15, Міколу Статкевічу — 14.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG