Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў турэмныя выракі шасьці беларускім палітвязьням


Турэмныя прысуды Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу зьяўляюцца яшчэ адным прыкладам неабгрунтаваных абвінавачаньняў супраць беларускіх грамадзян, якія скарысталі сваё права на выказваньне думак і заклікалі да свабодных і справядлівых выбараў.

Гэтак на сёньняшнія выракі зрэагаваў Пэтэр Стана, прэсавы прадстаўнік замежнапалітычнай службы Эўразьвязу.

«Гэтыя прысуды зьяўляюцца часткай жорсткіх і сыстэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у Беларусі, — дадаў Стана. — ЭЗ рашуча асуджае гэтыя працяглыя грубыя парушэньні менскім рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод. ЭЗ паўтарае сваё патрабаваньне неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных».

У заяве таксама адзначаецца, што Эўразьвяз разгледзіць далейшыя санкцыі супраць уладаў Беларусі.

14 сьнежня быў вынесены прысуд у«справе Ціханоўскага». Сяргей Ціханоўскі атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG