«Беларусьнафта» праз санкцыі адмовілася ад паставак у Нямеччыну ў 2022 годзе

«Беларуснафта» трапіла ў пяты пакет санкцый Эўразьвязу.

«Беларусьнафта» адмовілася выконваць кантракт на пастаўку нафты ў Нямеччыну па нафтаправодзе «Дружба» ў 2022 годзе, паведамілі крыніцы Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва, у лістападзе «Беларусьнафта» прадала на тэндэры частку аб’ёму экспартных паставак — каля 40 тысяч тон у месяц — кампаніі Royal Dutch Shell. Беларуская кампанія павінна была распачаць пастаўкі ў пачатку 2022 году, але адмовілася ад пагадненьня ў пачатку сьнежня на фоне ўвядзеньня заходніх санкцый.

Беларуская кампанія плянуе перанакіраваць абʼёмы нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны, сьцьвярджае Reuters. Гэта можа прывесьці да скарачэньня паставак нафты ў Беларусь з Расеі.

Гадавы абʼём паставак Беларусі ў Нямеччыну складаў 1,6-1,8 млн тон. У 2020 годзе «Беларуснафта» паставіла на экспарт 1,2 млн тон на 343,2 млн даляраў.

2 снежня Эўразьвяз, Вялікая Брытанія, ЗША і Канада ўвялі чарговыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі, пад якія трапіла і «Беларусьнафта».

Ад пачатку сьнежня адсутнічаюць экспартныя пастаўкі нафты зь Беларусі ў Нямеччыну.

Агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на расейскую статыстыку паведамляе, што Беларусь з пачатку месяца не пастаўляе нафту ў Нямеччыну па трубаправодзе «Дружба».

Згодна з экспартным графікам, пастаўкі зь Беларусі у Нямеччыну праз «Дружбу» у сьнежні павінны скласці 150 тысяч тон. Аднак, згодна са статыстыкай, нафта за першы тыдзень не экспартавалася зусім.

Экспартам нафты зь Беларусі займаецца прадпрыемства «Беларусьнафта», якое трапіла ў пяты пакет санкцый Эўразьвязу.

​
XS
SM
MD
LG